Арак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бутэлькі з палестынскім аракам

Арак (арабскае) — моцны (60 % аб.) алькагольны напой.

Арак атрымліваюць пры дыстыляцыі меласы з цукровага трысьнёгу або з рысавага сусла (Ява), або меласы, рысавага сусла і соку гэтак званай цукровай пальмы Arenga saccharifera (Цэйлон, Тайлянд, Індыя). У розных варыянтах распаўсюджаны на Блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі і інш. У Эўропу мода на арак завезеная з сучаснай Інданэзіі нідэрляндцамі, якія пілі яго з фруктовымі сокамі. Смакам і спосабамі ўжытку нагадвае ром. Дадаецца ў дражджовую бабу, уваходзіць у склад кактэйляў, пуншаў і г. д. У канцы XVIIIXIX стагодзьдзі быў досыць папулярным ў шляхецкім асяродзьдзі, дадаваўся ў гарбату і чорную каву, соўсы для мяса і птушкі, лічыўся адным з 5 алькагольных напояў, якія абавязкова мусяць быць у паважным доме. «Літоўская гаспадыня» падае спосаб імітацыі араку зь перагнанай жытнёвай гарэлкі, падфарбаванай карамельлю.

Слова «арак» у многіх азіяцкіх народаў азначае моцныя алькагольныя напоі ўвогуле, у тым ліку гарэлку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»