Арношт Голдфлам
| Арношт Голдфлам | |
| Arnošt Goldflam | |
Арношт Голдфлам прэзэнтуе сваю кнігу «Станда і дом вусьцішы»
|
|
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 22 верасьня 1946 (66 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | драматург, тэатральны рэжысэр, актор тэатру і кіно, пісьменьнік, мастак |
| Гады творчасьці | 1978—дагэтуль |
| Жанр | п’еса, казка, апавяданьне |
| Значныя творы | «Зноў пра тое самае» |
Арношт Голдфлам (нар. 22 верасьня 1946, Брно) — чэскі драматург, тэатральны рэжысэр, актор тэатру і кіно, пісьменьнік, мастак. Аўтар каля 50 п’ес і кнігі апавяданьняў «Зноў пра тое самае».
Напачатку хацеў стаць лекарам, але пасьля кінуў вывучэньне мэдыцыны, працаваў рабочым, службоўцам. У 1972—1976 адвучыўся па спэцыяльнасьці «рэжысура драмы» ў Акадэміі мастацтваў імя Яначака. У 1978—1993 працаваў найперш у Ганацкім тэатры ў Прасьцяёве (які пасьля пераезду ў Брно быў перайменаваны ў «HaDivadlo»).
З 1993 году працуе незалежеым рэжысэрам, аўтар і актор (Тэатар «Komedie-PKD», «Тэатар у Доўгай», «Archa», «HaDivadlo», Нацыянальныя тэатры ў Празе і Брне, і г. д. Аўтар больш як 25 тэатральных п’есаў, драматызатацыяў і радыёп’есаў. Напісаў два зборнікі апавяданьняў («Pořád o jednom» («Увесь час пра адно і тое ж»), «Osudy a jejich pán» («Лёсы і іх гаспадар»)), кнігі казак («Tatínek není k zahození» («Тата яшчэ можа прыдацца» і «Tatínek OO2» («Тата 002»)). Таксама выкладае рэжысуру на тэатральным факультэце Акадэміі імя Яначака.
Пераклады на беларускую мову [рэдагаваць]
- Тата і хворы пан прэзыдэнт (пер. Ільля Глыбоўскі)
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Арношт Голдфлам — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў