Арцём Галяк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Галяк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 жніўня 1995(1995-08-29)[1] (28 гадоў)
Рост 179 см
Вага 70 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2017 Славія Мазыр 0 (0)
2014 Вэртыкаль 3 (0)
2015 Лякаматыў Гомель 10 (0)
2017 Нафтан 6 (0)
2018 Мікашэвічы 28 (4)
2019—2020 Хімік 34 (1)
2021—2023 Вэртыкаль 1 (0)
Трэнэрскія клюбы
2021—2023 Вэртыкаль

Арцём Галяк (нарадзіўся 29 жніўня 1995 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Галоўны трэнэр каленкавіцкай «Вэртыкалі».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец каленкавіцкага футболу. У 2011—2012 гадах навучаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2012 году пачаў выступаць за дубль мазырскай «Славіі». Пасьля вылету «Славіі» ў Першую лігу ў сэзоне 2014 году трэнаваўся з асноўнай камандзе. 26 ліпеня 2014 году дэбютаваў у складзе каманды ў матчы Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгункатранса» (1:2). Другую палову сэзону 2014 году правёў у арэндзе ў Другой лізе ў каленкавіцкай «Вэртыкалі».

У першай палове 2015 году зноў выступаў за дубль мазырчукоў, а ў жніўні 2015 году быў аддадзены ў арэнду ў клюб Першай лігі «Гомельчыгункатранс»[3]. У сэзоне 2016 году з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам дубля «Славіі». У сакавіку 2017 году падоўжыў кантракт з мазырчукамі[4] і пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але гэтак і не згуляў за яе. У ліпені таго ж году пакінуў Мазыр. У верасьні 2017 году далучыўся да наваполацкага «Нафтана», у складзе якога 17 верасьня дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу зь «Нёманам» (3:2).

Паводле вынікаў сэзону 2017 году «Нафтан» страціў месца ў Найвышэйшай лізе, і ў пачатку 2018 году Галяк праходзіў прагляд у «Славіі», аднак не падышоў і пачаў сэзон у складзе мікашэвіцкага «Граніта»[5]. У студзені 2019 году быў на праглядзе ў гомельскім «Лякаматыве», аднак сэзон пачаў у складзе шацілавіцкага «Хіміка»[6]. Гуляў за гэты клюб да лета 2020 году. У пачатку 2021 году далучыўся да каленкавіцкай «Вэртыкалі» ў Другой лізе, дзе стаў галоўным трэнэрам.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2017 Найвышэйшая ліга 6 0
Граніт 2018 Першая ліга 28 4

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]