Аўрам Грант
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аўраам «Аўрам» Грант (іўрыт אַבְרָהָם "אַבְרָם" גְרַנט , ангел. Avram Grant) — галоўны трэнэр футбольнага клюба ангельскай прэм'ер-лігі «Чэлсі» (Лёндан).
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся 6 траўня 1955 у Пэтах-Тыква, Ізраіль. Прызначаны трэнэрам «Чэлсі» 20 верасьня 2007.
У ліпені 2007 года Аўрам Грант прыйшоў у «Чэлсі» на пасаду дырэктара па футболе. Да гэтага ён выконваў тыя жа абавязкі ў «Портсмуце».
У верасьні 2007, пасьля сыходу Жазэ Маўрынью, Грант стаў галоўным трэнэрам каманды. Стыў Кларк застаўся памагатым трэнэра.
Да прыходу на «Фрэттан Парк» Грант трэніраваў зборную Ізраілю, і ледзь было не вывяў яе на Чэмпіянат Сьвету 2006 года. Пад кіраўніцтвам Гранта зборная Ізраілю ні разу не прайгравала, нават у складаных адборачных матчах з Францыяй і Швайцарыяй.
52-летні адмысловец пачаў сваю трэнэрскую кар'еру ў «Хапаэле», які гуляе ў яго родным горадзе Пэтах-Тыква, і вывяў клюб на другое месца ў лізе ў сэзоне 1990/91, чаго ніхто не чакаў. Таксама ён два раза перамог з «Хапаэлем» у Кубку Інтэртота.
Пасьля гэтага ён выйграў ізраільскую лігу з «Макабі» у свой першы сэзон, адарваўшыся ад найблізкага прасьледавальніка ў табліцы на 13 ачкоў. «Макабі» тады дайшоў да фіналу Кубка Ізраілю, але ня змог перамагчы.
Кубак яны выйгралі ў 1994 годзе, а ў 1995 зноў сталі чэмпіёнамі, пасьля чаго Грант вырашыў перайсьці ў каманду галоўнага канкурэнта «Макабі» — «Хапаэль» з Хайфы, але зь імі заняў толькі чацьвёртае месца.
У 1997 Грант вярнуўся ў Тэль-Авіў, і зноў перамог у Кубку Інтэртота ў 1999. У 2000 году ён стаў трэнэрам «Макабі» з Хайфы.
Менавіта тамака Грант дамогся свайго найбольшага посьпеху ў клюбным футболе. За два года ён двойчы перамог у чэмпіянаце, а ў 2002 годзе выйграў Кубак Інтэртота, што было своеасаблівым суцяшэньнем за прайграны кубак краіны ў тым жа годзе.
Да дасягненьняў Гранта можна аднесьці разьвіцьцё талентаў Ёсы Бэнаюна і Айэгбэні Якубу, і посьпех нацыянальнай зборнай Ізраілю.
У зборную Грант прыйшоў у ўзросьце 46 гадоў, і стаў самым маладым трэнэрам ізраільцян за ўсю гісторыю. Ён дамогся са зборнай узрушаючых вынікаў, і стаў самым пасьпяховым яе трэнэрам.
З Ізраілем ён правёў 33 матчу, зь іх выйграў 14, унічыю згуляў 13 і прайграў 6.
У чэрвені 2006 года Грант прыйшоў у «Портсмут», дзе працаваў разам з Гары Рэднапам, пакуль не атрымаў прапанову ад Чэлсі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аўрам Грант — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Інфармацыя на Goal.com (анг.)
| Чэлсі — цяперашні склад |
|---|
|
1 Чэх • 2 Іванавіч • 3 Э. Коўл • 4 Макелеле • 5 Эсьен • 6 Карвалью • 7 Шаўчэнка • 8 Лэмпард • 9 Сыдуэл • 10 Джо Коўл • 11 Драгба • 12 Мікэль • 13 Балак • 14 Пісарра • 15 Малуда • 17 Сынклер • 18 Брыдж • 20 Фэрэйра • 21 Калу • 22 Бэн Хаім • 23 Кудычыні • 24 Райт-Філіпс • 26 Тэры • 33 Алекс • 35 Бэлецьці • 39 Анэлька • 40 Іларыу • -- Басінгва • Трэнэр: Луіс Фэліпэ Скалары |

