Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (выдавецтва)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «БІНІМ»)
Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у Нью-Ёрку, грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.
Заснаваны 16 сьнежня 1951 году, зарэгістраваны 13 жніўня 1953 як арганізацыя са штаб-кватэрай у Нью-Ёорку зь абсягам дзейнасьці на ўсю тэрыторыю ЗША.
[рэдагаваць] Філіялы
Друкаваны орган – навуковы штогоднік «Запісы»(выдаецца з 1952). У 1954-1963 гг. выдаваўся літаратурна-мастацкі часопіс «Конадні», у 1953 – 1969-м – інфармацыйны часопіс «Абежнік». Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі свету, асабліва з Публічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку. У розны час інстытут узначальвалі У. Тамашчык, Я. Ліманоўскі, В. Тумаш, А. Адамовіч, з 1982-га В. Кіпель. З канца 1980-х гг. інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі[1].
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Альманах "Запісы БІНіМ" // Кнігі поштай
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |