Беларуская савецкая энцыкляпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Белару́ская саве́цкая энцыкляпэ́дыя — унівэрсальная энцыкляпэдыя на беларускай мове ў 12-ці тамах, якая была выдадзена ў Менску (19691975) выдавецтвам «Беларуская савецкая энцыкляпэдыя». Першая беларускамоўная энцыкляпэдыя.

Энцыкляпэдыя зьяўляецца калектыўнай працай больш за 5 тыс. аўтараў, у ліку якіх 125 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР, АН СССР і галіновых акадэмій навук, 544 дактары навук і прафэсары, 1650 кандыдатаў навук. Больш за 85% аўтараў жылі і працавалі ў БССР.

Адзінаццаць тамоў утрымліваюць уласна артыкулы энцыкляпэдыі і дадатак (у 11-м томе), 12-ы том — тэматычны, прысьвечаны БССР. Агульная колькасьць артыкулаў — 34 409, каля 40% прысьвечаны беларускай тэматыцы. З агульнай колькасьці больш за 6 тыс. артыкулаў прысьвечаны гісторыі, каля 10 тыс. — прыродазнаўчым навукам (у тым ліку, матэматыцы), каля 6,7 тыс. — геаграфіі, каля 6,8 тыс. — культуры, біяграфічных артыкулаў больш за 7 тыс.

У 12-ці тамах зьмешчана 112 уклеек каляровага друку (1554 ілюстрацыі, 172 мапы), 215 чорна-белых уклеек (3002 ілюстрацыі), каля 8 тыс. ілюстрацыяў і 500 мапаў у тэксьце.