Белы Дрын
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Белы Дрын (па-сэрбску: Бели Дрим, па-альбанску: Drini i Bardhë) — рака ў паўднёва-ўсходняй Эўропе.
Працякае ў Сэрбіі, Даўжыня — 175 км. Выток знаходзіцца на поўнач ад горада Печ ў Косава. Вусьце ў паўночнай частцы Альбаніі каля горада Кукес — у сутоцы Белага і Чорнага Дрына ў раку Дрын.
Яе ўласны басэйн мае плошчу 4964 км ², сярэдні расход вады 56 м ³ / сек. Восеньска-зімовая паводка прыводзіць да істотнага павышэньня ўзроўню вады ў рацэ. Белы Дрын несудоходны.