Бота фон Потэнштайн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бота фон Потэнштайн
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1028
Памёр 1 сакавіка 1104(1104-03-01)
Бацькі Hartwig II[d]
Дзеці Adelheid von Pottenstein[d][1]

Бота фон Потэнштайн (лац. Boto[2], ням. Boto (Botho) von Pottenstein; 1028 — 1 сакавіка 1104) — нямецкі князь, апошні з Арыбанідаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын пфальцграфа Баварыі Гартвіга II, нарадзіўся ўжо па яго сьмерці. Меў старэйшага брата Арыба II, разам зь якім атрымаў у спадчыну ўладаньні ў Штырыі, Фрайзінскім біскупстве, каля Рэгенсбургу ды іншыя.

У 1053 годзе разам з братам далучыўся да паўстаньня герцагаў Конрада Баварскага і Вэльфа III Карынтыйскага супраць імпэратара Генрыха III. Зьвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, у 1055 годзе пазбавіўся ўсіх імпэрскіх ленаў і большай часткі радавых уладаньняў.

Неўзабаве па гэтым ажаніўся зь Юдытай, дачкой швабскага герцага Атона III. У пасаг атрымаў землі ва Усходняй Франконіі, у тым ліку горад Потэнштайн, які зрабіў сваёй рэзыдэнцыяй. У 1070 годзе разам з братам заснаваў кляштар Мільштат у Карынтыі.

Меў дачку Адэльгейду, якая выйшла замуж за герцага Ніжняй Лятарынгіі Генрыха I.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  2. ^ Сборник отделения русского языка и словесности Императорской Академии наук. Т. 44. — СПб., 1888. С. 333.