Бітва пад Карановам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бітва пад Карановам
Дата: 10 кастрычніка 1410
Месца: Каранова, Польшча
Вынік: Перамога Польшчы
Супернікі
POL Przemysł II 1295 COA.svg Каралеўства Польскае Den tyske ordens skjold.svg Тэўтонскі ордэн
Чэскія найміты
Сылескія найміты
Камандуючыя
POL Przemysł II 1295 COA.svg Уладзіслаў II Ягайла
POL Przemysł II 1295 COA.svg Sędziwój Ostroróg
POL Przemysł II 1295 COA.svg Piotr Niedźwiedzki
Michael Küchmeister von Sternberg COA.svg Міхал Кюхмэйстэр фон Штэрнбэрг
Колькасьць
2 000 1 000 крыжакоў
3 000 чэскіх і сылескіх наймітаў
Страты
Невядома, але мала 800–1 000 забітых
300–500 захопленых

Бітва пад Карановам — бітва, якая адбылася 10 кастрычніка 1410 году падчас «Вялікай вайны» 1409—1411 гадоў паміж сіламі Тэўтонскага ордэну пад кіраўніцтвам Міхала Кухельмэйстэра, і польскімі войскамі пад кіраўніцтвам Сэндзівоя з Астрогу і Пятра Нядзьведзкага.

Сытуацыя перад бітвай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля Грунвальдзкай бітвы і няўдалай аблогі Мальбарку сілы крыжакоў расьлі, у той час як польска-літоўскіх сіл заставалася ўсё менш. У кастрычніку 1410 году войскі крыжакоў налічвалі ўжо каля 10 тыс. узброеных жаўнераў. Войт Новай Мархіі Міхал Кухмэйстэр з войскам, якое налічвала каля 4 тыс. людзей (3 тыс. зь якіх складалі чэхі і сылезцы), заваяваўшы горад Тухоля, асадзіў замак. Частку сіл пакінуў ля замка, а з астатнімі рушыў на поўдзень, каб зьнянацку заваяваць кляштар цыстэрцыянаў у Каранове, які па задуме крыжакоў меўся стаць месцам далейшых падзеяў, мэтай якіх быў Быдгашч.

Ягайла выслаў супраць крыжакоў узброенае войска, якое налічвала каля 2 тыс. жаўнераў, на чале з Сэндзівоем з Астрогу і Пятром Нядзведзкім.

Палякам удалося адстаяць аблогу Каранова, большасць крыжакоў, не чакаючы такой гатоўнасьці палякаў да барацьбы, былі вымушаныя адступіць. За імі пагналіся конныя лучнікі. Бачачы, што бітвы не пазьбегнуць, войскі крыжакоў затрымаліся на ўзгорку, што за 7 кілямэтраў ад Каранова.

Бітва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыжакі занялі прывілеяванае становішча на ўзгорку. Калі палякі падыйшлі пад узгорак, абедзьве арміі выстраіліся ў парадку «плот». Першы шэраг займалі рыцары, другі — іх збраяносцы. Пасьля сыгналу да нападу бітва стала арэнай барацьбы шматлікіх паядынкаў. Двойчы абвяшчаўся перапынак. Толькі ў трэцяй бітве палякі здабылі непрыяцельскую харугву (яе здабыў Ян Насян дэ Астроўцэ), што выклікала зьбянтэжанасьць сярод крыжакоў, а потым змусіла іх уцякаць. Узброеныя польскія вершнікі пачалі іх перасьледаваць. Былі захопленыя трафеі і палонныя, у тым ліку і многія так званыя «госьці манаскага ордэну». Быў узяты ў палон і галоўнакамандуючы арміі Тэўтонскага ордэну Міхал Кухмэйстэр фон Штэрнбэрг, які пасьля быў заключаны ў замку ў Хэнцінах.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Польскія атрады прыбылі ў Быдгашч. Польскі кароль Уладзіслаў Ягайла зладзіў банкет, забясьпечыў мэдыцынскую дапамогу зьняволеным з тым, каб абвергнуць крыжацкую прапаганду на захадзе, якая ўдавала палякаў і літвінаў за бязбожных дзікуноў.

Пераможная для палякаў бітва спрычынілася да падпісаньня Торунскага міру ў 1411 року.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Mała Encyklopedia Wojskowa, Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, Warszawa 1967, Wydanie I, Tom II (пол.)
  • «Polskie Tradycje Wojskowe 1» — Pod redakcją Janusza Sikorskiego — Warszawa 1990 (пол.)
  • P. Derdej, «Koronowo 1410», Wydawnictwo Bellona, Warszawa 2008 (пол.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]