Вадзянік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вадзянік (Дзіцячы музэй міталёгіі й лесу ў Заслаўі)

Вадзянік (вадзяны дзед) і інш.: — у старадаўніх павер’ях многіх народаў дух-увасабленьне стыхіі вады; уладар пэўнага вадаёму й жывых істотаў у ім. У беларускім міталягічным сьветаглядзе — адзін з духаў падводнага гаспадарства.

Вадзяніка звычайна ўяўлялі старога зь зялёнай барадой, доўгімі валасамі, расплывістым тварам, укрытага водарасьцямі й цінай. Лічылі, што вадзянік жыве ў вірах рэкаў, асабліва каля млыноў (такі зваўся «вірнік»), на дне азёр, крыніцаў, глыбокіх калодзежаў («ціхоня»). Яму прыпісвалі рух і памутненьне вады, пару над ёй, разьлівы рэк, псаваньне рыбалоўных прыладаў, разбурэньне плацінаў, млыноў, гібель жывёлаў і людзей у вадзе.

Commons-logo.svg  Вадзяніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў