Лясун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лясун (Дзіцячы музэй міталёгіі й лесу ў Заслаўі)

Лясун, Лесавік, Лешы, Лясны дзед — мітычная істота, дух, які жыве ў лясных гушчарах.

Абсяг дзейнасьці Лясуна — уся лясная плошча ад узьлеску да ўзьлеску, за выключэньнем вадаёмаў, дзе гаспадарыць Вадзянік. У глыбіні гэтай тэрыторыі знаходзіцца дом Лесавіка, дзе жывуць яго жонкі й дзеці. Сам жа ён дома не сядзіць — больш вандруе, адпачывае й начуе ў выпадковых мясьцінах: на вершалінах высокіх дрэваў, у дуплах, густых зарасьніках, у ламаччы, бураломах, у лагчынах і прадоньнях. Хаця Лясун здольны прымаць розныя воблікі, ператварацца ў любыя прадметы свайго абсягу, але часьцей за ўсё паўстае ў вобразе старога зь белым, як бяроста ці як воск, ніколі не загарэлым тварам, зь вялізнымі цьмянымі вачыма сьвінцова-сіняга колеру, якія нерухомыя й ніколі не закрываюцца. Лясун здольны перадаваць галасы жыхароў свайго краю — ад мядзьведжага рыку да піску камара.

Лясуна можна падмануць, калі назавеш пры ўваходзе ў лес няправільны кірунак мяркуемага шляху ці апрануць на ўзьлеску адзеньне навыварат. Калі гэта ня зроблена — Лясун адразу падступаецца да ахвяры й зласьліва цешыцца зь яе пакутаў, зьбіўшы з належнага накірунку. Ён прымушае чалавека кружыць па лесе некалькі гадзінаў, праходзіць па адным і тым жа месцы некалькі разоў, заводзіць у глыбіню лесу, у самы гушчар; калі ж ахвяра страціць даходзіць да адчаю, Лясун злосна рагоча, і яго рогат разносіцца па акрузе. Часам па пяпярэдняй дамоўленасьці з Вадзяніком ці Балотнікам ён прыводзіць сваю ахвяру да іх, нягледзячы, што іншым разам Лешыя й Вадзянікі — непрымірымыя ворагі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лясунсховішча мультымэдыйных матэрыялаў