Ванадзор
| Ванадзор | |||||
Выгляд на Ванадзор |
|||||
|
|||||
| Краіна: | Армэнія | ||||
| Плошча: | 25 км² | ||||
| Вышыня: | 1 350 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
105 тыс чал.[1] 4,296 чал./км² |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+4 UTC+5 |
||||
| Тэлефонны код: | +374 (322) | ||||
| Паштовы індэкс: | 2001-2024 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 40°48′46″ пн. ш. 44°29′18″ у. д. / 40.81278° пн. ш. 44.48833° у. д.Каардынаты: 40°48′46″ пн. ш. 44°29′18″ у. д. / 40.81278° пн. ш. 44.48833° у. д. | ||||
|
Ванадзор на мапе Армэніі
Ванадзор
|
|||||
| http://www.vanadzor.am/ | |||||
Ванадзор (па-армянску: Վանաձոր) — трэці па велічыні горад Армэніі пасьля Ерэвана і Гюмры. Адміністрацыйны цэнтар марза Лоры.
Зьмест |
[рэдагаваць] Транспарт
Горад знаходзіцца на чыгуначнай лініі Тбілісі-Гюмры. Адлегласьць па аўтамагістралі да Ерэвана 125 кілямэтраў, да Тбілісі — 146 кілямэтраў. Цэнтар шашэйных дарог на Ерэван (Дыліжан — Сэван), Гюмры, Тбілісі (Алавэрдзі), Ташыр. Разьвіта ўнутрыгарадская сетка маршрутных таксі (20 маршрутаў), таксі.
[рэдагаваць] Культура і адукацыя
У Ванадзоры функцыянуе школа жывапісу, творы яе найбольш адораных выхаванцаў з посьпехам дэманструюцца на рэспубліканскіх і міжнародных выставах. У прапагандзе жывапісу вялікую ролю адыгрывае мясцовая карцінная галерэя. Адным з цэнтраў культурнага жыцьця горада зьяўляецца дзяржаўны драматычны тэатар ім. Аванэса Абэляна. Лялечны тэатар.
У Ванадзоры дзейнічаюць шэраг вышэйшых навучальных установаў:
- Ванадзорскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут ім. Аванэса Туманяна (1969). Рыхтуе кадры для ўсёй паўночнай Армэніі і армянскіх раёнаў Грузіі.
- філіял Армянскага дзярж. політэхнічнага ўнівэрсытэта (1959),
- філіял Армянскай дзярж. сельскагаспадарчай акадэміі.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ванадзор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў