Ван-Дымэн (заліў)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Залі́ў Ван-Ды́мэн (па-ангельску: Van Diemen Gulf) — заліў у паўночнай частцы Аўстраліі, разьмешчаны паміж паўвостравамі Арнэм-Лэнд, Кобэрг і востравам Мэлвіл. У заходняй частцы злучаны пралівам Кларэнс з залівам Бігл, які зьяўляецца часткай Тыморскага мора. У паўночнай частцы (паміж паўвостравам Кобэрг і востравам Мэлвіл) злучаны пралівам Дандас з Арафурскім морам. Агульная плошча заліва складае каля 14 тысяч км². У заліў упадаюць рэкі Мэры, Адэлэйд, Саўт-Алігейтар, Іст-Алігейтар.
Заліў быў адкрыты ў 1644 годзе галяндзкім падарожнікам Абэлем Тасманам, які назваў яго ў гонар Антоні ван Дымэна, генэрал-губэрнатара галяндзкіх калёніяў у Ост-Індыі. У 1802 годзе быў дасьледаваны брытанскім мараплаўцам Мэт'ю Фліндэрсам.[1]
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Van Diemen Gulf(анг.). Encyclopædia Britannica Online. Праверана 29 студзеня 2009 г.