Вудзі Ален

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Вудзі Ален
Woody Allen
Фота
Імя пры нараджэньні: Allen Stewart Königsberg
Дата нараджэньня: 1 сьнежня 1935
Месца нараджэньня: Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства: Сьцяг ЗША ЗША
Прафэсія: рэжысэр
сцэнарыст
актор
музыка
прадусар
драматург
Кар'ера: 1950—цяпер
Узнагароды: Оскар (1977) - лепшы сцэнар, лепшы рэжысэр; (1986) - лепшы сцэнар
«Залаты Глёбус» (1985) - лепшы сцэнар
IMDb: ID 0000095
WoodyAllen.com

Ву́дзі А́лен (па-ангельску: Woody Allen; сапраўднае імя — А́лен Сьцю́арт Кёнігзбэрг, па-ангельску: Allen Stewart Königsberg; нарадзіўся 1 сьнежня 1935) — амэрыканскі кінарэжысэр, сцэнарыст, актор, музыка, прадусар ды драматург.

[рэдагаваць] Біяграфія

Ален нарадзіўся 1 сьнежня 1935 году ў Брукліне (Нью-Ёрк). Сваю творчую кар'еру ён пачынаў з складаньня гэгаў у духу братоў Маркс. Некаторы час ён задавольваўся роляй літаратурнага «негра», які піша жарты для папулярных комікаў — Боба Хоўпа і Бадзі Хэкета. У 1957 годзе Алена «падвысілі» да рэдактара тэлешоў, дзе ён адначасова складаў тэксты і выступаў як актор. Тады і зьявіўся псэўданім Вудзі Ален.

У 1966 годзе Вудзі выпусьціў сваю першую карціну — «Што здарылася, Тыгровая Лілея?» Наступнай стала пародыя на фільмы аб рабаўніках банкаў «Хапай грошы і бяжы». 1970-я сталі для Алена «дзесяцігодзьдзем пародыяў». Так і зьявіўся жанр «інтэлектуальная камэдыя». З самога пачатку свае рэжысэрскае дзейнасьці Ален аддаваў перавагу здымаць у галоўнай ролі самога сябе — і стварыў сабе ў кіно лёгка вядомы імідж акулярыстага габрэя, нэўратычнага нью-ёркца і інтэлігента, які вечна рэфлексуе зь яўнай патрэбай у псыхааналітыцы.

У 1977 за карціну «Эні Хол», дзе ўпершыню паспрабаваў не спарадыраваць, а проста іранічна зірнуць на ўласнае жыцьцё, Вудзі Ален атрымаў адразу тры «Оскара» — за лепшую мужчынскую ролю, якую сам жа і згуляў, за лепшую жаночую ролю (Даян Кітан) і лепшы сцэнар. З тых часоў ён неаднаразова намінаваўся на галоўную ўзнагароду Амэрыкі.

Ален добра вядомы і як пісьменьнік. Ён рэгулярна публікаваў у «Нью-Ёркер» зьедлівыя і дасьціпныя фэльетоны і нават выпусьціў некалькі кніг. Аўтар п'есаў «Ня піце ваду» (1966), «Плавальная лямпачка» (1981) і іншых, складанак апавяданьняў «Зводзячы лікі» (1966), «Бяз пер'я» (1975). Яго фільмы трывала зьвязаныя зь яго асабістым жыцьцём: кожная яго новая пасія аб'яўлялася музай і станавілася галоўнай акторкай наступнага, а то і нават некалькіх фільмаў. Жанаты жа ён быў усяго тройчы, прычым яго другая жонка Луіза Ласэ нават падала на яго ў суд пасьля разводу, а трэцяя — Сун-І Прэвін — некаторы час лічылася яго прыёмнай дачкой.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Вудзі Аленсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады