Візма Бэлшавіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Візма Бэлшавіца (па-латыску: Vizma Belševica, пасьляшлюбнае прозьвішча ЭлсбэргаElsberga; 30 траўня 1931, Рыга — 6 жніўня 2005, тамсама) — латыская паэтка, празаік, драматург, кінасцэнарыстка, перакладчыца. Неаднаразова намінавалася на Нобэлеўскую прэмію. Аўтарка паэмы «Нататкі Індрыка Латыша на палях Лівонскай хронікі» (1971), зборнікаў паэзіі «Цяпло зямлі» (1959), «Мора палае» (1966), «Гадавыя кольцы» (1969), «Красавіцкі дождж» (1978), «Клубок матаецца» (1981), «Пара жаўталісьця» (1987), зборнік апавяданьняў «Аповеды з Кікурагса» (1965), «Няшчасьце ў доме» (1979), «Разьбітае сэрца на Дошцы гонару» (1997), кнігі аўтабіяграфічнай прозы «Біле» (1995) і іншых твораў. Найлепшыя вершы Бэлшавіцы пераклаў на беларускую мову Васіль Сёмуха (зборнік «Белы алень», 1985).