Вікіпэдыя:Ліцэнзаваньне выяваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Скарачэньне:
ВП:ЛВ

Якія выявы можна загружаць у Вікіпэдыю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альгарытм прыняцьця рашэньня для загрузкі выяваў у Вікіпэдыю пад вольнай ліцэнзіяй. Агульнае правіла пераходу выявы ў грамадзкі набытак патрабуе тэрміну ў 70 гадоў пасьля сьмерці аўтара, які ўжываецца ў большасьці краінаў, але ў агульным выпадку гэтая лічба залежыць ад заканадаўства кожнай асобнай краіны і можа быць як большай, так і меншай за гэты тэрмін. У прыватнасьці, у Беларусі тэрмін аховы аўтарскіх правоў складае 50 гадоў пасьля сьмерці аўтара.

Выявы зьяўляюцца аб’ектамі аўтарскага права і абароненыя ім па змоўчаньні. Гэта значыць, што вы можаце зьмясьціць у Вікіпэдыі выяву толькі ў наступных выпадках:

  • калі вы зьяўляецеся аўтарам выявы і згодныя з распаўсюджаньнем вашага твору пад прыведзенымі ніжэй вольнымі ліцэнзіямі;
  • калі выява знаходзіцца ў грамадзкім набытку або распаўсюджваецца пад якой-небудзь вольнай ліцэнзіяй;
  • калі аўтар выявы яўна выказаў згоду ўсім ахвотным на ягонае вольнае распаўсюджваньне, зьмяненьне і выкарыстаньне ў любых, у тым ліку камэрцыйных мэтах;
    • у выпадку, калі выява зробленая асобай (арганізацыяй), якая не зьяўляецца ўдзельнікам Вікіпэдыі (і ня мае да яе цікавасьці), але гатовая перадаць выяву на ўмовах вольнай ліцэнзіі, то для гэтага варта скарыстацца адмысловай сыстэмай OTRS (ru:ВП:OTRS) для пацьверджаньня дазволу;
    • не зьмяшчайце ў Вікіпэдыі выявы, аўтар якіх даў згоду на іх распаўсюджаньне толькі ў Вікіпэдыі або ў некамэрцыйных мэтах;
  • дапушчаецца зьмяшчаць у Вікіпэдыі скрыншоты, зробленыя з праграмных прадуктаў, кадры з кінафільмаў, выявы грашовых знакаў і іншыя выявы, выкарыстаньне якіх можа быць разгледжанае як добрасумленнае выкарыстаньне ў адпаведнасьці з крытэрамі такога выкарыстаньня.

НЕ ЗЬМЯШЧАЙЦЕ Ў ВІКІПЭДЫЮ ВЫЯВЫ, АЎТАРСТВА І ЎМОВЫ РАСПАЎСЮДЖАНЬНЯ ЯКІХ ВЫ НЯ ВЕДАЕЦЕ!

Абавязкова зьмяшчайце на старонцы выявы зьвесткі пра яе ліцэнзію! Для гэтага выкарыстоўвайце адпаведныя шаблёны ліцэнзіяў.

Калі вы зьяўляецеся аўтарам выявы, абавязкова пазначайце, пад якой ліцэнзіяй вы загружаеце вашую выяву. Калі ласка, памятайце, што загружаючы сваю выяву на ўмовах вольнай ліцэнзіі, вы пагаджаецеся з тым, што вашая выява даступная да вольнага выкарыстаньня, распаўсюджваньня, зьмяненьня і камэрцыйнага выкарыстаньня. Зьвярніце ўвагу, што калі вы загружаеце выяву зь іншых вікі-праектаў, вы мусіце пазначаць у якасьці крыніцы ня гэты праект, а крыніцу, адкуль выява туды трапіла.

Вольныя ліцэнзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грамадзкі набытак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выявы, якія знаходзяцца ў грамадзкім набытку, зьяўляюцца свабоднымі ад маёмасных аўтарскіх правоў. Любая асоба можа выкарыстоўваць і зьмяняць такія выявы, аднак пры гэтым у большасьці краінаў абавязкова патрабуецца пазначэньне аўтарства арыгіналу, калі аўтар вядомы.

Усе старонкі праектаў Фундацыі «Вікімэдыя», у тым ліку беларуская Вікіпэдыя, цяпер знаходзяцца на сэрвэрах у Злучаных Штатах Амэрыкі, у штаце Флорыда, а таму, загружаючы выявы ў беларускую Вікіпэдыю, неабходна кіравацца ў першую чаргу заканадаўствам ЗША і штату Флорыда ў галіне аўтарскага права. Апроч гэтага, пры вызначэньні ліцэнзійнага статусу выявы варта адначасова кіравацца заканадаўствам краіны паходжаньня.

У адпаведнасьці з законам ЗША аб аўтарскім праве любыя творы, апублікаваныя да 1 студзеня 1923 году на тэрыторыі ЗША, зьяўляюцца грамадзкім набыткам. Калі твор быў апублікаваны ў 1923 годзе або пазьней, ён можа ахоўвацца законам аб аўтарскім праве. Дата 1 студзеня 1923 году мае асаблівае значэньне і яна ня будзе ссунутая да 2019 году. Таксама твор, створаны ў ЗША, пераходзіць у грамадзкі набытак, калі ён быў створаны больш за 95 гадоў таму і яго аўтак памёр ня менш за 70 гадоў таму.

Тэрмін пераходу выявы ў грамадзкі набытак у іншых краінах у шматлікіх выпадках не супадае з тэрмінам пераходу паводле амэрыканскага заканадаўства. Напрыклад, у большасьці эўрапейскіх краінаў гэта адбываецца па сканчэньні 70 гадоў пасьля сьмерці аўтара або, калі твор быў апублікаваны ананімна, праз 70 гадоў пасьля публікацыі. Аднак, напрыклад, у Вялікабрытаніі выява, якая была апублікаваныя 50 гадоў таму, таксама зьяўляецца грамадзкім набыткам.

Выявы, якія былі створаныя ў СССР, таксама пераходзяць у грамадзкі набытак праз 70 гадоў пасьля сьмерці аўтара. У Беларусі маёмасныя правы на твор дзейнічаюць на працягу ўсяго жыцьця аўтара і 50 гадоў пасьля ягонай сьмерці. У выпадку, калі твор быў апублікаваны ананімна або пад псэўданімам і сапраўдны аўтар твору ня раскрыў сваёй асобы пазьней, тэрмін аховы аўтарскага права складае 50 гадоў з моманту правамоцнай публікацыі або давядзеньня да вядомасьці грамадзкасьці са згоды аўтара пры адсутнасьці правамоцнай публікацыі, або, пры адсутнасьці правамоцнай публікацыі і давядзеньня да вядомасьці грамадзкасьці — 50 гадоў ад моманту стварэньня твору.

У Расейскай Фэдэрацыі творы, апублікаваныя да 22 чэрвеня 1941 году, знаходзяцца ў грамадзкай уласнасьці, калі аўтар памёр да 22 чэрвеня 1941 году і ня быў рэабілітаваны пасьля гэтай даты, або твор быў апублікаваны ананімна і пра яго аўтарства нічога не вядома.

Фатаздымкі, зробленыя грамадзянамі Польшчы і ўпершыню апублікаваныя ў Польшчы бяз яўнага пазначэньня аўтарства да 23 траўня 1994 году, знаходзяцца ў грамадзкім набытку. У іншых выпадках творы пераходзяць у грамадзкі набытак праз 70 гадоў пасьля сьмерці аўтара (пры адсутнасьці перадачы аўтарам маёмасных правоў на твор іншай асобе).

Нягледзячы на тое, што выявы, якія знаходзяцца ў грамадзкім набытку, не ахоўваюцца аўтарскім правам, вы мусіце пазначаць іх ліцэнзію на старонцы апісаньня выявы.

Лічбавыя копіі і фатакопіі аб’ектаў, якія знаходзяцца ў грамадзкім набытку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дабраахвотная перадача выяваў у грамадзкі набытак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

GNU FDL[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Creative Commons[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Добрапрыстойнае выкарыстаньне несвабодных выяваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]