Галяндыя (гістарычная вобласьць)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Галяндыя (па-нідэрляндзку: Holland) — гістарычная вобласьць на захадзе Нідэрляндаў. Уключае тэрыторыю дзьвюх правінцыяў краіны — Паўночнай Галяндыі (па-нідэрляндзку: Noord-Holland) і Паўднёвай Галяндыі (па-нідэрляндзку: Zuid-Holland). У мінулым Галяндыя была графствам, якое ўваходзіла ў Сьвяшчэнную Рымскую імпэрыю. Пасьля стала адной з дзяржаваў, што склалі Рэспубліку Сямі Аб'яднаных Правінцыяў Нідэрляндаў (існавала з 1581 да 1795 г.).
У 1806—1810 існавала Каралеўства Галяндыя, васальнае ў дачыненьні да Францускай Імпэрыі Напалеона I; каралём яго быў адзін з братоў Напалеона, Людовік I Банапарт. Каралеўства Галяндыя прыйшло на зьмену гэтаксама васальнай Батаўскай Рэспубліцы і спыніла сваё існаваньне пасьля таго, як усе Нідэрлянды былі анэксаваныя Францыяй у 1810.
Назва Галяндыя паходзіць ад словаў "холт ланд" (па-нідэрляндзку: holt land (літаральна «драўляная краіна»)). У шэрагу краінаў гэтая назва ўжываецца ў дачыненьні да ўсяго Каралеўства Нідэрляндаў, што зьяўляецца палітычна некарэктным (як і ужываньне назвы Ангельшчына ў дачыненьні да ўсёй Вялікабрытаніі). Такое ўжываньне выклікае пратэст у некаторых жыхароў іншых правінцыяў, у прыватнасьці Фрысляндыі, Паўночнага Брабанта, Лімбурга і інш.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Галяндыя (гістарычная вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

