Густаў III
| Густаў III швэдз. Gustav III |
|
| Кароль швэдзкі | |
|---|---|
| Каранацыя | 29 траўня 1772 |
| Папярэднік | Адольф Фрэдрык |
| Наступнік | Густаў IV Адольф |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 24 студзеня 1746, Стакгольм |
| Памёр | 29 сакавіка 1792, Стакгольм |
| Дынастыя | Гальштайн-Готарп |
| Жонка | Сафія Магдалена Дацкая |
| Бацька | Адольф Фрэдрык |
| Маці | Люіза Ўльрыка Пруская |
| Подпіс | |
Густаў III (шв. Gustav III, 24 студзеня 1746 - 29 сакавіка 1792) — кароль Швэцыі (з 12 лютага 1771 года).
Зьмест |
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Густаў III нарадзіўся ў сям'і караля Адольфа Фрэдрыка і Люізы Ульрыкі, народжанай прынцэсы Прускай.
Адукацыяй Густава займаліся лепшыя людзі Швэцыі таго часу. Сярод іх былі два выбітныя палітычныя дзеячы, Карл Густаў Тэсін і Карл Шэфер, аднак больш за ўсё прынц любіў паэта і гісторыка Уляфа фон Даліна. Густаў быў надзвычай начытаным і меў талент, які дазволіў пакінуць прыкметны сьлед у швэдзкай літаратуры.
Густаў пачаў удзельнічаць у палітычным жыцьці яшчэ пры валадараньні бацькі. Падчас крызысу 1768 г. ён настаяў на скліканьні нечарговай сэсіі парляменту, разьлічваючы правесьці канстытуцыйную рэформу, але прадстаўнікі партыі «шапак» адмовіліся выконваць абяцанкі, дадзеныя напярэдадні выбараў.
У лютым-сакавіку 1771 г. Густаў наведаў Парыж, дзе зрабіў сапраўдны фурор. Там ён пазнаёміўся з паэтамі і філёзафамі, з многімі зь якіх пасьля працягваў перапісвацца. Аднак яго візыт у сталіцу Францыі насіў ня столькі забаўляльны, колькі дыпляматычны характар. Францыя, стомленая анархіяй у Швэцыі, была зацікаўлена ў арганізацыі манархічнага перавароту, і абяцала Густаву штогадовую субсыдыю ў памеры 1.500.000 ліўраў.
У гонар Густава III названы горад Густавія.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Густаў III — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў