Джунгарыя
Джунгарыя - геаграфічны рэгіён на паўночным захадзе Кітайскай Народнай Рэспублікі, што адпавядае паўночнай палове Сіньцзяна. Яго плошча складае прыблізна 777 000 км², а тэрыторыя рэгіёну ўваходзіць у склад Сіньцзяну і часткова ўключае Заходнюю Манголію і Ўсходні Казахстан. Раней тэрмін датычыўся шырэйшай тэрыторыі, абсяг якой залежаў ад палітычных межаў. У заходніх мовах край называўся Jungaria, Sungaria, Zungaria; па-мангольску: Зүүнгар Züüngar літаральна гэта азначае "левая рука"; па-кітайску 准|噶|尔 (у традыцыйным напісаньні 準|噶|爾) - Zhǔngáěr.
Асноўныя месты - Урумчы, Інін і Карамаі.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва складаецца з казахаў, кіргізаў, манголаў, уйгураў ды кітайцаў-ханьцаў. Пасьля 1953 году меў месца масавы прыток кітайцаў-ханьцаў для працы на водных аб'ектах і прамысловых праектах, асабліва на нафтавых радовішчах Карамай.