Дзень усіх сьвятых

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

1 лістападаУрачыстасьць Усіх Сьвятых (па-лацінску: Festum omnium sanctorum) зьяўляецца хрысьціянскім сьвятам на ўшанаваньне ўсіх вядомых і невядомых сьвятых і мучанікаў, якія знаходзяцца ў небе з Богам. Урачыстасьць усіх Сьвятых выводзіцца галоўным чынам з пашаны аддаванай мучанікам, якія аддалі сваё жыцьцё для Хрыста, а якіх не ўспамінаюць у мясцовых мартыралёгіях (кнігах памерлых) ані ў каноне Сьвятой Імшы. У ІІІ стагодзьдзі пасьля нараджэньня Хрыста распаўсюдзілася традыцыя пераносін цэлых рэліквіяў сьвятых, альбо іх частак на іншае месца. Такім чынам хацелася падкрэсліць, што сьвятыя зьяўляюцца ўласнасьцю ўсяго касьцёла. Калі ў 610 годзе Папа Баніфацый ІV атрымаў ад кесара старажытную паганскую сьвятыню Пантэон, загадаў скласьці там шматлікія рэліквіі і асьвяціў гэтую будоўлю на касьцёл Маці Божай Мучанікаў. Ад таго моманту ўсіх памерлых мучанікаў ушаноўвалі 1 траўня. Пара Рыгор ІІІ у 731 годзе перанёс гэтую ўрачыстасьць на 1 лістапада, а ў 837 годзе папа Рыгор ІV загадаў, каб дзень 1 лістапада быў прысьвечаны памяці ня толькі мучанікаў, але і ўсім сьвятым Паўсюднага Касьцёла. Наступны дзень пасьля Ўрачыстасьці Ўсіх Сьвятых (2 лістапада) адзначаем успамін памерлых. Для хрысьціян гэта дзень малітваў за ўсіх веруючых ў Хрыста, якія адышлі з гэтага сьвету, а цяпер знаходзяцца ў чысцы. Ад пачатку ХІІІ стагодзьдзя гэтая традыцыя распаўсюдзілася па цэлым Касьцёле. У ХІV стагодзьдзі пачалі праводзіць у гэты дзень працэсіі па могілках да чатырох стацыяў (алтароў). Каля стацыяў маліліся за памерлых і сьпявалі жалобныя песьні. Пятая стацыя адбывалася ў касьцёле, пасля вяртаньня працэсіі з могілак. Гэтыя традыцыі захаваліся і да нашых часоў. У гэтыя дні хрысьціяне наведваюць магілы сваіх памерлых родзічаў і знаёмых, удзельнічаюць у Сьвятой Імшы, моляцца. Існуе старадаўняя традыцыя запальваньня сьвечак на магілах і складаньня кветак, вянкоў і іншых аздобаў, якія зьяўляюцца сымбалем памяці аб памерлых. Commons-logo.svg  Дзень усіх сьвятыхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў