Дзікае паляваньне караля Стаха (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзікае паляваньне караля Стаха
Дикая охота короля Стаха
Рэжысэр Валер Рубінчык
Сцэнарыст Уладзімер Караткевіч
Валер Рубінчык
У ролях Барыс Плотнікаў
Алена Дзімітрава
Альбэрт Філозаў
Раман Філіпаў
Барыс Хмяльніцкі
Валянціна Шэндрыкава
Аляксандар Харытонаў і іншыя
Кампазытар Яўген Глебаў
Апэратар Тацьцяна Логінава
Вытворчасьць Сьцяг Беларускай ССР Беларусьфільм
Дата выхаду красавік 1980
Час 134 хв (2 сэрыі)
Краіна Сьцяг Беларускай ССР БССР
Мова расейская
Профіль на IMDb

Дзікае паляваньне караля Стаха — двухсэрыйны фільм паводле аднайменнага раману Ўладзімера Караткевіча. Зьняты на студыі Беларусьфільм у 1979 годзе.

Зьмест

[рэдагаваць] Сюжэт

Напрыканцы 19 стагодзьдзя малады этнограф Андрэй Беларэцкі прыяжджае ў стары палац, што ў Балотных Ялінах. Гаспадыня палацу — апошняя з роду Яноўскіх, над якім вісіць праклён «дзікага паляваньня караля Стаха». Але прывіды зь мінулага маюць плоць і кроў…

[рэдагаваць] Акторы

[рэдагаваць] Узнагароды[1]

  • Гран-пры на І МКФ дэтэктыўных і таямнічых фільмаў «Містыфэст» ў Католіку (Італія, 1980).
  • Адмысловы прыз журы «за лепшую другаплянную жаночую ролю» В.Шэндрыкавай на Х МКФ фільмаў жахаў і навуковай фантастыкі ў Парыжы (Францыя, 1980).
  • Адмысловы прыз журы ІV МКФ у Манрэалі (Канада, 1980).
  • Дыплём на ХІХ МКФ навукова-фантастычных фільмаў у Трыесту (Італія, 1981).
  • Дыплём фільму на МКФ “Фільмэкс” у Лос-Анджэлесе (ЗША, 1981).
  • Гран-пры на МКФ містычных і навукова-фантастычных фільмаў у Брусэлі (Бэльгія, 1983)

[рэдагаваць] Цікавыя факты

  • Здымкі палаца адбываліся ў Падгорацкім замку, які знаходзіцца ў Львоўскай вобласьці, Украіна.
  • Кадры як: падае ссохлае дрэва, паляваньне забівае батлейнікаў, вар’ятка Кульша апранае старажытныя шаты, сцэна закопваньня аголенай Яноўскай у пух — прыдуманы рэжысэрам і адсутнічаюць у рамане

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах