Дызэльнае паліва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дызэльнае паліва ня зьмешваецца з вадой

Дызэльнае паліва (салярка) — вадкае паліва з нафты для дызэльных і газатрубінных рухавікоў, што ёсьць сумесьсю вуглевадародаў(be) зь менш як 4% прымесяў (азот-, серка- або тлензьмяшчальныя вытворныя вуглевадародаў). Атрымліваецца перагонкай(be) нафты. У вытворчасьці для хуткасных дызэляў выкарыстоўваюць газнагазойлевыя фракцыі (тэмпэратура кіпеньня 180—360 °C, шчыльнасьць 790—860 кг/ куб.м.) з тэмпэратурай застываньня ад -55 да -5 °C і згараньня 35—61 °C, для ціхаходных — цяжкія вязкія фракцыі (тэмпэратура кіпеньня 250—420 °C, шчыльнасьць 930 кг/куб.м.) з тэмпэратурай застываньня ад -5 да 10 °C і згараньня 65—85 °C. Эксплюатацыйныя ўласьцівасьці (хуткае загараньне і павольнае гарэньне(en)) характарызуецца цэтанавым лікам(be) (аптымальнае яго значэньне 45—60)[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 г. Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (Гомельская вобласьць) і наваполацкі «Нафтан» (Віцебская вобласьць) вырабілі 10 млн тонаў дызэльнага паліва[2] «летняга» (да -5 °C), «зімняга» (да -20 °C) і «арктычнага» (да -32 °C) гатункаў[3] паводле стандартаў «Эўра-4» і «Эўра-5»[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дызэльнае паліва // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 278. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
  2. ^ Дызэльнае паліва // Эўразійская эканамічная камісія, 30 красавіка 2013 г. Праверана 7 красавіка 2014 г.
  3. ^ Дызэльнае паліва // А-100 Праверана 7 красавіка 2014 г.
  4. ^ Дызэльнае паліва «Эўра-5» // А-100 Праверана 7 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дызэльнае палівасховішча мультымэдыйных матэрыялаў