Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі
Коммунистическая партия Российской Федерации
КПРФ Logo.svg
Лідэр партыі Генадзь Зюганаў
Дата заснаваньня 14 лютага 1993
Ідэалёгія Марксізм-ленінізм
Колькасьць 152 926[1]
Колькасьць дэпутатаў
· Дзяржаўная Дума 57
Орган партыйнага друку Праўда
Гімн Інтэрнацыянал
Дэвіз «Расея! Праца! Народаўладзьдзе! Сацыялізм!»
Афіцыйны сайт http://kprf.ru
КПРФ (01.05.2009)

Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі (КПРФ) (па-расейску: Коммунистическая партия Российской Федерации) — палітычная партыя Расеі камуністычнага кірунку. Найбольшая апазыцыйная партыя Расеі на працягу 1990-х—2000-х гг.

КПРФ утвораная на II надзвычайным зьезьдзе камуністаў Расеі (13-14 лютага 1993 г.) як адноўленая Камуністычная партыя РСФСР (КП РСФСР), якая, у сваю чаргу, была створана ў чэрвені 1990 як аб’яднаньне чальцоў КПСС у РСФСР. Статут КПРФ абвяшчае, што «ўтвораная з ініцыятывы камуністаў, першасных арганізацый КП РСФСР і КПСС, Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі працягвае справу КПСС і КП РСФСР, зьяўляючыся іх ідэйным пасьлядоўнікам».

Колькасьць атрыманых галасоў на выбарах у Дзяржаўную Думу Расеі:

  • 1993 год: 10,7%;
  • 1995 год: 34,9%;
  • 1999 год: 24,29%;
  • 2003 год: 12,8%.

На ўсіх прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі кандыдат ад КПРФ займаў 2-е месца.

У параўнаньні са сьнежнем 2003 году, калі адбыліся апошнія прэзыдэнцкія выбары, рэзультат КПРФ на мясцовых выбарах у цэлым па Расеі ўзрос за выключэньнем Дагестану і Цюменскай вобласьці.

Лідэр партыі з заснаваньня Генадзь Зюганаў. Колькасьць чальцоў (на ліпень 2006 году) каля 184 тысячаў чалавек.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя пасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў