Канны
| Канны | |||||
| Cannes | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 42 да н. э. | ||||
| Дэпартамэнт: | Прыморскія Альпы | ||||
| Плошча: | 19,62 км² | ||||
| Насельніцтва: | 70 610 (2006) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 43°33′05″ пн. ш. 7°00′46″ у. д. / 43.55139° пн. ш. 7.01278° у. д.Каардынаты: 43°33′05″ пн. ш. 7°00′46″ у. д. / 43.55139° пн. ш. 7.01278° у. д. | ||||
|
Канны на мапе Францыі
Канны
|
|||||
| http://www.cannes.fr/ | |||||
Ка́нны (па-француску: Cannes, па-аксытанску: Canas) — горад на поўдні Францыі з насельніцтвам у 70 тысяч жыхароў, які быў заснаваны лігурамі на ўзьбярэжжы Напуль. Зьяляецца адным з найбольш папулярных і вядомых курортаў Лязурнага берага. Вядомы як месца правядзеньня штогадовага кінафэстывалю.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Горад заснавалі рымляне ў 42 годзе да н. э. Шмат стагодзьдзяў ён заставаўся невялікай рыбацкай вёскай у складзе Праванса. Усё зьмянілася ў 1834 годзе, калі ў Каннах спыніўся былы ангельскі канцлер лорд Гэнры Пітэр Брум, які накіроўваўся ў Італію, і быў вымушаны перапыніць свой шлях з-за эпідэміі халеры. Лорд Брум быў вельмі зачараваны прыгажосьцю рыбацкага мястэчка, ягоным небам, мяккім кліматам, што вырашыў пабудаваць у Каннах дом. Шматлікія ангельскія арыстакраты рушылі ўсьлед па ягонаму прыкладу.
Неўзабаве Канны адкрылі для сябе і расейскія арэстакраты. У 1879 годзе ў горад прыбыла імпэратрыца Марыя Аляксандраўна, жонка Аляксандра II у суправаджэньні сыноў Сяргея й Паўла. У 1888 годзе Гі дэ Мапасан пісаў пра Канны: «Прынцы, прынцы, паўсюль прынцы».
Культура [рэдагаваць]
Канскі кінафэстываль [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Канскі кінафэстываль
У горадзе штогод у траўні праводзіцца Канскі кінафэстываль на базе Фэстывальнага палацу.
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Канны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |