Капліца ў імя Макарыя Кіеўскага (Скрыгалаў)
Помнік гісторыі | |
Капліца ў імя Макарыя Кіеўскага
| |
Капліца ў імя Макарыя Кіеўскага
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Скрыгалаў |
Канфэсія | Беларускі экзахат |
Эпархія | Тураўская япархія |
Архітэктурны стыль | расейска-бізантыйскі стыль[d] |
Заснавальнік | Іаан (Пашын)[d] |
Капліца ў імя Макарыя Кіеўскага — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Скрыгалаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мураваную капліцу Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Скрыгалаве збудавалі ў 1906 годзе.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Выкананая ў формах маскоўскай царкоўнай архітэктуры XVІІ ст., паводле кампазыцыі і выгляду нагадвае Гомельскую капліцу-пахальню Паскевічаў. Гэта камэрная цэнтральная крыжовая ў пляне пабудова, завершаная гранёным шатром з купалам-цыбулінай. У аснове архітэктурнага вобраза — форма кілепадобнай аркі і какошніка, якія ўжываюцца ў аркавым уваходным партале і франтонах васьмерыка ў аснаваньні шатра. Архітэктурная плястыка дасягаецца высакаякаснай мастацкай цагляной муроўкай[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.