Карл Густаў Юнг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Карл Густаў Юнг

Карл Густаў Юнг (па-нямецку: Carl Gustav Jung [ˈkarl ˈɡʊstaf ˈjʊŋ]) (26 ліпеня 18756 чэрвеня 1961) — швайцарскі псыхіятар, уплывовы мысьляр і заснавальнік аналітычнае псыхалёгіі. Лічыцца, што Юнг першы абґрунтаваў, што чалавечая псыхіка зьяўляецца «рэлігійнай па сваёй прыродзе» і дасьледаваў гэтую зьяву ўглыб. Ён зрабіўся бадай што няйвядомейшым першапачынальнікам у галіне дасьледваньня сноў. Таксама, ён быў тэарэтычны псыхоляг і практыкуючы лекар, большую частку свайго жыцьця правеў дасьледуючы Заходнюю й Усходнюю філязофію, альхэмію, астралёгію, сацыялёгію, а таксама літаратуру й мастацтва.

Ідэі Юнга звычайна абмяркоўваюцца падчас вывучэньня ўводзінаў у псыхалёгію ў большасьці з унівэрсытэтаў.

[рэдагаваць] Аналітычная псыхалёгія

З 1906 року Юнг быў вучнем і калегай Зыгмунда Фройда. Аднак у працэсе практычнае працы са спалечнікамі Юнг паступова разышоўся думкамі са сваім былым настаўнікам. У 1913-м стасункі Фройда з Юнгам зазналі крызы й скончыліся разрывам, што паклала пачатак стварэньню аналітычнае псыхалёгіі.

Юнг лічыў працэс індывідуалізацыі неабходным для цэласнасьці асобы. Гэта псыхалягічны працэс інтэграцыі сьвядомасьці зь несьвядомасьцю, пад час якога падтрымліваецца аўтаномія сьвядомасьці. Індывідуалізацыя займала асноўнае месца ў канцэпцыі аналітычнае псыхалёгіі.

Подпіс

Вельмі шмат асноўных канцэпцый пачаткова былі прапанаваны Юнгам, у тым ліку архетыпы, калектыўнае несьвядомае, комплекс і сынхраністычнасьць. А вядомы псыхамэтрычны інструмэнт, the Myers-Briggs Type Indicator (MBTI), быў прынцыпова распрацаваны на падставе тэорый Юнга.

Ідэі Юнга былі адлюстраваныя ў ягоных асноўных працах: "Сымбалі пераўтварэньня", "Псыхалягічныя тыпы", "Адносіны паміж Я й бесьсьвядомым" ды інш.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Карл Густаў Юнгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах