Кармэн Электра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Кармэн Электра
Кармэн Электра
Псэўданімы {{{Псэўданімы}}}
Сапраўднае імя {{{Сапраўднае_імя}}}
Дата нараджэньня 20 красавіка 1972 (37 гадоў)
Месца нараджэньня Шэронвіль, Агаё
Дата сьмерці {{{Сьмерць}}}
Рост 159 см[1]
Вага 110 lbs
Грудзі 90 см[2]
Стан 54 см
Сьцёгны 86 см
Колер валасоў чорныя[3]
Вочы зялёныя
Нацыянальнасьць {{{Нацыянальнасьць}}}
Грамадзянства {{{Грамадзянства}}}
carmenelectra.com

Кармэн Электра (па-ангельску: Carmen Electra; сапраўднае імя Тара Лі Патрык; нарадзілася 20 красавіка 1972 у Шэронвіле, Агаё, З.Ш.А.) — амэрыканская мадэль, тэлезорка, акторка і сьпявачка.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Тара Лі Патрык нарадзілася ў сям'і сьпявачкі Патрыцыі ды гітарыста Гары Патрыка. Яе продкі - ірляндцы, немцы ды індзейцы племені чарокі. Кармэн закончыла Прынстанскую вышэйшую школу ў сваім родным горадзе. Пачала прафесійную кар'еру ў 1990 танцаўшчыцай у парку атракццыёнаў Kings Island (Mason, штат Агаё), дзе яна выступала ў шоў “Чароўная”. У 1994 годзе пераехала ў Каліфорнію. Падчас праслухоўваньня на падборы сьпявачак у рэп-гурт сустрэла сьпевака Прынца. Ён пераканаў яе зьмяніць імя на Кармэн Электра і запісаць сольны альбом. Неўзабаве яна падпісала кантракт з Paisley Park Records, гуказапісвальнай кампаніяй Прынца, пачаўшы кароткую кар'еру сьпявачкі.

У 1995 годзе Электра стала зьяўляцца ў розных тэлешоў. У траўні 1996 году выйшаў часопіс Playboy зь яе фотасэсіяй, што прывяло да павелічэньня яе папулярнасьці і запрашэньню ў сэрыял «Выратавальнікі Малібу», а таксама на шоў канала MTV Singled Out. Таксама Кармэн удзельнічала ў тэлешоў Говарда Стэрна. Кармэн яшчэ раз зьявілася на старонках часопіса Playboy у чэрвені 1997 году.

Электра зьнялася ў некалькіх фільмах, такіх як «Выдатны гамбургер» (1997), «Шлюбныя гульні зямных насельнікаў» (1999), «Вельмі страшнае кіно» (2000), «Старскі і Хатч» (2004) і «Оптам таньней 2». Акрамя таго, яна агучвала сама сябе ў адным з эпізодаў «Сымпсанаў», а таксама андроіда Сэксі ў другім сэзоне мультсэрыяла «Расплясканы космас».

[рэдагаваць] Асабістае жыцьцё

У 1998 годзе ў сям'і Кармэн адбыліся дзьве трагедыі - ад рака памерла маці, потым ад сардэчнага прыступу - старэйшая сястра Дэбі. У 1998 годзе Кармэн Электра выйшла замуж за баскетбаліста Дэніса Родмана, але ўжо на дзесяты дзень разьвялася зь ім. 22 лістапада 2003 году выйшла замуж за былога гітарыста Red Hot Chili Peppers Дэйва Навара, але 10 жніўня 2006 году падала на развод.

[рэдагаваць] Дыскаграфія

[рэдагаваць] Фільмаграфія

[рэдагаваць] Працы на тэлебачаньні

[рэдагаваць] Узнагароды

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Кармэн Электра на celebheights.com
  2. ^ Кармэн Электра на popmonk.com
  3. ^ Кармэн Электра на acmecelebs.com

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Кармэн Электрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў