Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Канвелішкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Краіна Беларусь
Вёска Канвелішкі
Каардынаты 54°13′45.19″ пн. ш. 25°28′14.95″ у. д. / 54.2292194° пн. ш. 25.4708194° у. д. / 54.2292194; 25.4708194Каардынаты: 54°13′45.19″ пн. ш. 25°28′14.95″ у. д. / 54.2292194° пн. ш. 25.4708194° у. д. / 54.2292194; 25.4708194
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса

Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса — помнік архітэктуры першай чвэрці XX ст. у Канвелішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку. Дзейнічае. Твор драўлянай архітэктуры нэаготыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стары касьцёл, каля 1900 г.

Першы драўляны касьцёл у Канвелішках заснавалі ў 1808 годзе. 28 жніўня 1809 году яго кансэкравалі пад тытулам Сьвятога Мікалая. Гэты касьцёл згарэў у пачатку XX ст.

Будаваньне новага драўлянага касьцёла вялося ў 1916—1925 гадох.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік драўлянай архітэктуры нэаготыкі. Складаецца з аднолькавых вышынёй 4-сьценнага зруба і выцягнутай 5-граннай апсыды з бакавымі закрысьціямі. Над фасадам узвышаецца стромкая 2-ярусная чацьверыковая вежа-званіца з шпілем, зь яе бакоў падобныя, але меншыя сыгнатуркі; паміж імі трыкутны франтон. Тры ўваходы маюць аркавыя парталы з вокнамі-ружамі над імі. Астатнія праёмы з паўцыркульнымі архівольтамі[1].

Унутраная прастора падзяляецца 6 слупамі на тры нэфы, бакавыя зь якіх апярэўваюцца абхаднымі галерэямі пад роўнай стольлю. У архітраве цэнтральнага нэфу пэрымэтрам зьмяшчаюцца карціны на эвангельскія сюжэты ў паўкруглых рамах. У інтэр’еры тры алтары: галоўны — у стылі нэабарока, з абразом Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў цэнтры і Маці Божай Балеснай у другім ярусе, левы бакавы — прысьвечаны Сьвятой Ганьне, правы бакавы — тытульны, прысьвечаны Сьвятому Мікалаю, біскупу і мучаніку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 118.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]