Клетка Фарадэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прынцып працы клеткі Фарадэя

Клетка Фарадэя (альбо «шчыт Фарадэя», па-ангельску: Faraday Shield) — прылада, вынайдзеная ангельскім фізыкам і хімікам Майклам Фарадэем у 1836 годзе для экранаваньня апаратуры ад вонкавых электрамаґнітных палёў. Звычайна ўяўляе сабою заземленую клетку, выкананую з добра праваднога матэрыялу.

Прынцып працы клеткі Фарадэя вельмі просты — пры трапленьні замкнёнае электраправадзяльнай абалонкі ў электрычнае поле вольныя электроны абалонкі пачынаюць рухацца пад узьдзеяньнем гэтага поля. У выніку процілеглыя бакі клеткі набываюць зарады, поле якіх кампэнсуе вонкавае поле.

Клетка Фарадэя абараняе толькі ад электрычнага поля. Статычнае маґнітнае поле будзе пранікаць унутр. Зьменлівае электрычнае поле стварае зьменлівае маґнітнае, якое, у сваю чаргу спараджае зьменлівае электрычнае. Таму, калі з дапамогаю клеткі Фарадэя блякуецца зьменлівае электрычнае поле, тое зьменлівае маґнітнае поле генэравацца таксама ня будзе.

Высакавольтны трансфарматар, зьмешчаны ў клетку Фарадэя

Аднак, у вобласьці высокіх частотаў дзеяньне такога экрана заснавана на адлюстраваньні электрамаґнітных хваляў ад паверхні экрану й згасаньня высокачашчыннае энэрґіі ў яго тоўшчы з прычыны цеплавых стратаў на віхравыя токі.

Уваход у пакой Фарадэя

Здольнасьць клеткі Фарадэя экранаваць электрамаґнітнае выпраменьваннье вызначаецца:

  1. таўшчынёю матэрыялу, зь якога яна выраблена;
  2. глыбінёю павярхоўнага эфэкту;
  3. суадносінамі памераў праёмаў у ёй з даўжынёю хвалі вонкавага выпраменьваньня.

Для экранаваньня кабеля неабходна стварыць клетку Фарадэя з добра правадзячаю паверхняю па ўсёй даўжыні экрануемых правадыроў. Для таго, каб клетка Фарадэя эфэктыўна працавала, памер ячэйкі сеткі павінен быць значна менш за даўжыню хвалі выпраменьваньня, абарону ад якой патрабуецца забясьпечыць. Прынцып дзеяньня прылады заснаваны на пераразьмеркаваньні электронаў у правадыру пад уздьзеяньнем электрамаґнітнага поля.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]