Крыстоф Лемэтр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Крыстоф Лемэтр

Крыстоф Лемэтр (па-француску: Christophe Lemaitre, 11 чэрвеня 1990, Ансі, Францыя) — францускі бягун-спрынтар, трохразовы чэмпіён Эўропы 2010 году на дыстанцыях 100 і 200 мэтраў, а таксама ў эстафэце 4×100 мэтраў, чэмпіён сьвету сярод юніёраў 2008 году на дыстанцыі 200 мэтраў, шматразовы чэмпіён Францыі. Першы сьветласкуры спрынтар, прабегшыся 100 мэтраў хутчэй 10 секунд.

У 2009 годзе Эўрапейская атлетычная асацыяцыя (EAA) прызнада Лемэтра «ўзыходзячай зоркай году» у Эўропе[1]. У 2010 годзе быў прызнаны лепшым лёгкаатлетам года ў Эўропе, стаўшы першым французам, які дамогся гэтай узнагароды. Лемэтр апярэдзіў па выніках галасаваньня нарвэскага дзідакідальніка Андрэаса Таркільдсэна[2]. Таксама ў 2010 годзе найбуйнейшая француская спартовая газэта L'Équipe прызнала Крыстофа лепшым спартсмэнам года ў Францыі[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Крыстоф Лемэтрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў