Кызыларда
| Кызыларда | |||||
|
|||||
| Вобласьць: | Кызылардынская | ||||
| Плошча: | 240 км² | ||||
| Насельніцтва: | 231 337[1] (2012) | ||||
| Тэлефонны код: | +7 7242 | ||||
| Паштовы індэкс: | 120000 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 44°51′00″ пн. ш. 65°31′00″ у. д. / 44.85° пн. ш. 65.516667° у. д.Каардынаты: 44°51′00″ пн. ш. 65°31′00″ у. д. / 44.85° пн. ш. 65.516667° у. д. | ||||
|
Кызыларда на мапе Казахстану
Кызыларда
|
|||||
Кызыларда (па-казаску: Қызылорда) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтар Кызылардынскай вобласьці. Горад заснаваны какандзкімі ўзбэкамі ў 1820 годзе як крэпасьць Какандзкага ханства. Разьмешчаны на правым беразе Сырдар’і, у 830 км да паўднёва-захаду ад Астаны. У гораддзе маецца чыгуначная станцыя й аэрапорт.
У 1925—1929 гадох горад быў сталіцай Казаскай АССР у складзе РСФСР.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Крэпасьць Ак-Мячэт была закладзена Амар-ханам, кіраўніком Какандзкага ханства ў 1820 годзе, як паўночна-заходні фарпост ханства.
28 ліпеня 1853 году крэпасьць, які абаранялі какандцы на чале зь Якуб-бэкам, была штурмам узятая расейскімі войскамі пад камандаваньнем генэрала Васілем Пяроўскім і пераназваная ў форт Пяроўскі. У сьнежні таго ж году гарнізон крэпасьці пад кіраўніцтвам камэнданта Міхаіла Агарова з посьпехам вытрымаў аблогу какандзкага войска[2].
Насельніцтва [рэдагаваць]
Большую частку насельніцтва гораду складаюць казахі (90%), у той час як сярод нацыянальных меншасьцяў лідэрства маюць расейцы (5%) і карэйцы (3%).
Адукацыя [рэдагаваць]
- Кызылардынскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Каркыт Ата[3]
- Агратэхнічны каледж
- Мэдычны каледж
- Пэдагагічны каледж
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кызыларда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў