Кызылардзінская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Кызылардзінская вобласьць
па-казаску: Қызылорда облысы
па-расейску:
Кызылординская область
Краіна Казахстан
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Кызыларда
Улучае 7 раёнаў,
1 места абласнога падпарадкаваньня
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1938
Акім вобласьці Крымбек Кушэрбаеў
Насельніцтва (2012)
712 992 чал. (4,1%, 12-е месца)
Шчыльнасьць 3,15 чал./км² (16-е месца)
Нацыянальны склад казахі
Плошча 226 019 км² км² (8,3%%, 4-е месца)
Месцазнаходжаньне Кызылардзінскае вобласьці
Кызылардзінская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +6
Тэлефонны код +7 7242 xx-xx-xx
Паштовыя індэксы 12xxxx
Код аўтам. нумароў N,11
Афіцыйны сайт

Кызылардзі́нская вобласьць (па-казаску: Қызылорда облысы, па-расейску: Кызылординская область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Казахстану, вобласьць. Разьмешчаная на поўдні краіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Кызыларда.

Мяжуе з Акцюбінскай (на паўночным захадзе і поўначы), Карагандзінскай (на паўночным усходзе), Паўднёва-Казахстанскай (на ўсходзе ды паўднёвым усходзе) вобласьцямі, а таксама з Узбэкістанам (на поўдні). Места Байканур, тэрыторыя якога атачаецца тэрыторыяй Кармакшынскага раёну вобласьці, не ўваходзіць у склад вобласьці з прычыны статусу гораду рэспубліканскага падпарадкаваньня. Тэрыторыя Байкануру знаходзіцца ў доўгатэрміновай арэндзе Расейскай Фэдэрацыяй, на тэрыторыі гораду выкарыстоўваецца расейскае заканадаўства і мае ўжытак расейская валюта.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]