Лахазва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Лахазва
Агульныя зьвесткі
Вусьце Шчара
Каардынаты вусьця 52°57′50″ пн. ш. 25°53′17″ у. д. / 52.96389° пн. ш. 25.88806° у. д. / 52.96389; 25.88806Каардынаты: 52°57′50″ пн. ш. 25°53′17″ у. д. / 52.96389° пн. ш. 25.88806° у. д. / 52.96389; 25.88806
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 29 км
Сярэднегадавы сьцёк каля вёсак Дзекалы і Дзеткавічы
Плошча басэйну 335 км²
Асноўныя прытокі
Левыя Дзеравянка, Жарабілаўка
Правыя Басіны, Мшанка, Рыжоўка

Лахазва́рака ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Шчары (басэйн ракі Нёман).

Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 335 км². Пачынаецца каля вёсак Дзекалы і Дзеткавічы. Цячэ па лясістай мясцовасьці, у вярхоўі праз возера Хаткі. Упадае ў Шчару за 2 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Гавінавічаў.

Прытокі: Басіны[1], Мшанка, Рыжоўка (справа); Дзеравянка, Жарабілаўка (зьлева). Ніжэй упадзеньня Дзеравянкі ў Лахазву, у маляўнічай мясцовасьці знаходзіцца вадасховішча Гаць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 215

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с. — С. 140.
  • Республика Беларусь. Брестская область. Барановичский район: карта. Барановичи: план / Ред. Г. П. Ляхова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 5000 ас. (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]