Лісты сьвятога Мікалая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лісты сьвятога Мікалая
The Father Christmas Letters
Жанр: фэнтэзі
Аўтар: Дж. Р. Р. Толкін
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 1976
Асобнае выданьне: 1976
Выдавецтва: Allen and Unwin
Houghton Mifflin
Носьбіт: папера
Папярэдні твор: Bilbo's Last Song[d]
Наступны твор: Сыльмарыльён
ISBN: 0-395-24981-3

«Лісты́ сьвято́га Мікала́я» (па-ангельску: The Father Christmas Letters), таксама «Лісты ад сьвятога Мікалая» (анг. Letters from Father Christmas) — зборнік лістоў ад Каляднага айца, складзеных і праілюстраваных Дж. Р. Р. Толкінам паміж 1920 і 1942 рокамі для сваіх дзяцей. Выданьне «Лістоў» адбылося ў 1976 року, на 3-ю гадавіну Толкінавай сьмерці, у рэдакцыі Бэйлі Толкін, другой жонкі малодшага сына аўтара, Крыстафэра. Кніга была цёпла ўспрынятая крытыкамі, і лічыцца, што асобныя ейныя часткі пазьней былі выкарыстаныя аўтарам ва «Ўладары пярсьцёнкаў».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апавяданьне вядзецца ў форме шэрагу лістоў ад імя сьвятога Мікалая ці ягонага сакратара-эльфа. У іх перададзеныя прыгоды і бадзяньні сьвятога Мікалая і ягоных памочнікаў, сярод якіх паўночны палярны мядзьведзь і два ягоныя маладыя памагатыя, Паксу і Валькатука. У лістах апісаныя, сярод іншага, вялізныя фаервэркі, што ствараюць канцавоснае зьзяньне; або як белы мядзьведзь пастаянна трапляе ў нейкія турботы.

Ліст ад 1939 року зьмяшчае згадкі сьвятым Мікалаем пра Другую сусьветную вайну[1], а некаторыя пазьнейшыя лісты апісваюць бітвы сьвятога Мікалая супраць гоблінаў, што пазьней было інтэрпрэтавана як адлюстраваньне Толкінавых поглядаў на нямецкую пагрозу[2].

Публікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лісты былі напісаныя цягам 20 гадоў і прызначаліся Толкінавым дзецям на Раство. Шторок дзеці атрымлівалі па лісьце ад сьвятога Мікалая ў капэрце з маркамі з Паўночнага полюсу і штэмпэлямі, распрацаванымі Толкінам[3].

Першае выданьне адбылося ўжо па Толкінавай сьмерці, на трэцюю гадавіну ягонага скону, 2 верасьня 1976. Праз 1,5 месяцы выйшла новае выданьне ў выдавецтве «Houghton Mifflin»[4]. У кнігу ўвайшлі ілюстрацыі Толкіна амаль да ўсіх лістоў; некаторыя лісты й малюнкі, аднак, былі прапушчаныя[5].

Перавыданьне 1999 року выйшла пад назваю «Лісты ад сьвятога Мікалая»; у яго ўвайшлі поўныя зборы лістоў і выяваў Толкіна[5][6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Nancy Willard. Christmas Letters (анг.) // The New York Times, 5 сьнежня 1976 г. Праверана 22 лістапада 2012 г.
  2. ^ Walsh (2001): p. 63
  3. ^ Tolkien’s «Father Christmas Letters» (анг.) // The New York Times, 7 сьнежня 2002 г. Праверана 22 лістапада 2012 г.
  4. ^ The Father Christmas Letters (анг.). The Tolkien Library. Праверана 22 лістапада 2012 г.
  5. ^ а б Letters from Father Christmas paperback (16.08.09) (анг.). The Tolkien Library. Праверана 22 лістапада 2012 г.
  6. ^ Thompson (2007): p. 11

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]