Мары Юо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мары Юо
фр. Marie Huot
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні фр. Mathilde Marie Constance Ménétrier
Нарадзілася 28 чэрвеня 1846
Танэр, Ёна, Францыя
Памерла 13 красавіка 1930
Парыж
Сужэнец Анатоль Тэадор Юо
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Паэтка, пісьменьніца, журналістка, фэміністка
Гады творчасьці 1883-1930
Мова Француская
Дэбют 1883
Значныя творы Missel de Notre-Dame des Solitudes (1908)

Мары Юó (па-француску: Marie Huot; 28 чэрвеня 1846, Танэр, Ёна, Францыя13 красавіка 1930, Парыж, Францыя) — француская паэтка, пісьменьніца, фэміністка, журналістка, абаронца правоў жывёлаў, нэамальтузіянка[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марыя Юо нарадзілася ў 1846 годзе. Дзявочае поўнае імя: Мацільда Марыя Канстанцыя Мэнэтрые[2].

У 1869 годзе выйшла замуж за Анатоля Тэадора Мары Юо, выдаўца левага парыскага часопіса L'Encyclopédie Contemporaine Illustrée[3].

Журналістка і пісьменьніца (яна пісала дэкадэнцкія сымбалісцкія вершы), Мары Юо вядомая як папярэдніца францускага нэамальтузіянства, упершыню публічна ў 1892 годзе агучыла адначасова фэмінісцкі і нэамальтузіянскі лёзунг «Страйк жыватоў»[4].

Яна таксама была вельмі правакацыйнай генэральнай сакратаркай Народнай лігі супраць вівісэкцыі, блізкай да рэвалюцыйных колаў, якія ў пэрыяд з 1886 па 1890 год праводзілі прапаганду супраць карыды і скачак на быках, мода на якія тады распаўсюджвалася ў Парыжы, і супраць навуковых экспэрымэнтаў на жывёлах[5].

У той жа час яна таксама апублікавала зборнік вершаў «Le Missel de Notre-Dame des Solitudes» з прадмовай Рашыльд у 1908 годзе. Сяброўства паміж Рашыльдай і Мары Юо бярэ пачатак ад іх агульнай барацьбы супраць вівісэкцыі[6].

Памерла ў Парыжы 13 красавіка 1930 году.

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• Missel de Notre-Dame des Solitudes, Paris, Sansot, 1908.

• Le mal de vivre, Paris, Génération Consciente, 1909.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sylvain Wagnon, Marie Huot: libertaire, néomalthusienne, antispéciste, théosophe, Atelier de création libertaire, 2023.
  2. ^ Sylvain Wagnon, Marie Huot: libertaire, néomalthusienne, antispéciste, théosophe, Atelier de création libertaire, 2023.
  3. ^ Sylvain Wagnon, Marie Huot: libertaire, néomalthusienne, antispéciste, théosophe, Atelier de création libertaire, 2023.
  4. ^ Marie-Pier Tardif, Ni ménagères, ni courtisanes: les femmes de lettres dans la presse anarchiste française (1885-1905), Institut d’Histoire des Représentations et des Idées dans les Modernités, Université de Lyon, Université du Québec à Montréal, 2021
  5. ^ Marie-Pier Tardif, Ni ménagères, ni courtisanes: les femmes de lettres dans la presse anarchiste française (1885-1905), Institut d’Histoire des Représentations et des Idées dans les Modernités, Université de Lyon, Université du Québec à Montréal, 2021
  6. ^ Francis Ronsin, La grève des ventres – Propagande néo-malthusienne et baisse de la natalité en France, 19e-20e siècles, Paris, Aubier Montaigne, 1980.