Махамэд Ірфаан Алі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Махамэд Ірфаан Алі
па-ангельску: Mohamed Irfaan Ali
10-ы Прэзыдэнт Гаяны
2 жніўня 2020 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Марк Філіпс
Папярэднік: Дэвід Грэнджэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 красавіка 1980(1980-04-25) (43 гады)
Партыя:
Адукацыя:

Махамед Ірфаан Алі (па-ангельску: Mohamed Irfaan Ali; нар. 25 красавіка 1980, Леанора, Гаяна) — палітычны дзеяч Гаяны[1]. Раней дэпутат нацыянальнай Асамблеі; былы міністар жыльлёвага будаўніцтва. Стаў прэзыдэнтам краіны ад Народнай прагрэсіўнай партыі па выніках усеагульных выбараў 2 сакавіка 2020 году[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў мусульманскай індагаянскай сям’і ў Леанора, вёсцы на заходнім узьбярэжжы краіны. Яго бацькі працавалі выкладчыкамі. Мае брата. Большую частку сваіх юных гадоў правёў на востраве Легуан, дзе навучаўся ў пачатковай школе. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў каледжы Сэнт-Станісьляўс ў Джорджтаўне. Мае доктарскую ступень па гарадзкім і рэгіянальным плянаваньні Унівэрсытэту Вэст-Індыі[3].

У 2006 годзе стаў дэпутатам нацыянальнай асамблеі Гаяны. Пасьля быў прызначаны на пасаду міністра жыльлёвай і воднай гаспадаркі[4] і міністра індустрыі турызму і гандлю[5]. 19 студзеня 2019 году быў абраны кандыдатам у прэзыдэнты ад Народнай прагрэсіўнай партыі. Усеагульныя і рэгіянальныя выбары адбыліся 2 сакавіка 2020 году[6][7].

Яму былі прад’яўленыя ў 19 пунктах абвінавачваньні ў змове і махлярстве Спэцыяльным падразьдзяленьнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю Гаяны (SOCU)[8]. Адвакаты Алі заяўлялі аб незаконнасьці гэтых абвінавачваньняў і сьцьвярджалі, што яны насілі палітычны характар ​​і былі «сфабрыкаваныя»[9]. Адразу ж пасьля абраньня кандыдатам у прэзыдэнты, апанэнты абвінавацілі яго ў махлярстве: нібыта, каля двух дзесяцігодзьдзяў таму Алі няправільна падаў адну з сваіх кваліфікацыяў[10]. У кампаніі за прэзыдэнцтва ён падаў праграму, у асноўным на эканамічнай плятформе, спасылаючыся на зьніжэньне тэмпаў эканамічнага разьвіцьця і рост беспрацоўя пры адміністрацыі[11]. Алі абавязаўся стварыць 50000 новых працоўных месцаў на працягу пяці гадоў[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]