Джорджтаўн (Гаяна)
| Джорджтаўн | |
| Першыя згадкі: | 1781 |
| Насельніцтва: | 213 705 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC-4 UTC-4 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 6°48′ пн. ш. 58°10′ з. д. / 6.8° пн. ш. 58.167° з. д.Каардынаты: 6°48′ пн. ш. 58°10′ з. д. / 6.8° пн. ш. 58.167° з. д. |
|
Джорджтаўн на мапе Гаяны
Джорджтаўн
|
|
Джорджтаўн (па-ангельску: Georgetown) — сталіца, самы вялікі порт і самы вялікі горад Гаяны, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна ў вусьці ракі Дэмэрара. Насельніцтва складае каля 210 тыс. чалавек.
Праз порт гораду кіруецца экспарт краіны, у асноўным: цукар, дрэва, баксыты, золата і дыямэнты.
Горад быў заснаваны ў 1781 годзе галяндзкімі каляністамі, першапачатковая назва была — Стабрук. Сучасная назва была нададзеная гораду ў 1812 годзе, пасьля перадачы калёніі Вялікабрытаніі. У 1784 годзе горад атрымаў статус адміністрацыйнага цэнтра галяндзкіх каляніяльных тэрыторыяў ў Паўднёвай Амэрыцы. У 1812 годзе, пасьля заваяваньня брытанцамі, у горадзе разьмясьцілася рэзыдэнцыя губэрнатара. У 1831 годзе, пасьля аб’яднаньня ангельскіх калёніяў Бэрбіс, Эсэкіба і Дэмэрара, Джорджтаўн стаў сталіцай новага ўтварэньня — Брытанская Гвіяна. Пасьля адмены рабства ў 1830-х гадах у Джорджтаўн пачалі прыбываць працоўныя зь Індыі, Азіі і Афрыкі, у 1840-х гадах сюды пачалі перасяляцца працоўныя з Партугаліі і Кітаю.
У траўні 1966 году Гаяна абвясьціла сваю незалежнасьць, а Джорджтаўн стаў яе сталіцай.
Прыродныя ўмовы[рэдагаваць]
Клімат у горадзе субэкватарыяльны, сярэднегадавая тэмпэратура вагаецца ад +26 да +28 °C. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў складае каля 2250 мм. Пэрыяд дажджоў цягнецца з траўня да жніўня, і зь лістапада да студзеня. У сувязі з блізкасьць акіяна, вільготнасьць паветра вельмі высокая, прыкладна 75-80%.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Джорджтаўн (Гаяна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў