Мікалай Мірскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Мірскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сьнежня 2005(2005-12-19)[1] (18 гадоў)
Рост 180 см[1]
Вага 78 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 80
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2024—4 БАТЭ 5 (0)
2024—4 БАТЭ-2[d] 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 красавіка 2024.

Мікала́й Мі́рскі (нар. 19 сьнежня 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай школы сталічнага «Трактара», дзе першым трэнэрам гульца быў Арцём Кендыш. Пазьней прыяднаўся да барысаўскага БАТЭ, дзе з 2023 году пачаў спаборнічаць у складзе дублюючага складу каманды. У тым жа годзе ўключаўся ў заяўку першай каманды, але на поле не выходзіў. Перад пачаткам сэзону 2024 году рыхтаваўся з асноўнай каманды. Запачаткаваў кар’еру ў прафэсійным футболе 10 сакавіка 2024 году, зьявіўшыся ў матчы Кубка Беларусі супраць сталічнага «Дынама», калі выйшаў на замену на 104-й хвіліне сустрэчы[2]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 16 сакавіка ў матчы супраць «Менску», таксама зьявіўшыся на замену напрыканцы сустрэчы. Хутка пасьля гэтага гулец склаў прафэсійны кантракт з клюбам, які прадугледжваў супрацу цягам трох гадоў[3]. У наступным месяцы таксама дэбютаваў у складзе БАТЭ-2, зьявіўшыся 7 красавіка ў матчы супраць «Баранавічаў».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мірскі прыцягваўся да выступаў у зборных Беларусі розных узростаў. У чэрвені 2023 году быў выкліканы да шыхтаў зборнай Беларусі (да 19 гадоў). Дэбютаваў у складзе каманды 18 чэрвеня ў таварыскім матчы супраць зборнай Грузіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]