Мікола Дубоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Дубоўскі
Мікола Аляксандравіч Дубоўскі
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Дубоўскі Н., Мікалай Дубоўскі, Мікола Дубоўскі
Нарадзіўся 17 студзеня 1933(1933-01-17)
Самойлавічы, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь
Памёр 11 траўня 2013(2013-05-11) (80 гадоў)
Менск, Беларусь
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік,публіцыст, празаік
Гады творчасьці 1974—2016
Кірунак аповеды пра вайну 1941—1945
Мова беларуская
Дэбют «Грымотнае раньне» (1984)
Значныя творы «Грымотнае раньне»,
«Шапэн»,
«Першая прыступка», «Пасьля сьвітанку»,
«У кожнага свая вайна»
Творы на сайце Kamunikat.org
Мікола Дубоўскі

Мікола (Мікалай Аляксандравіч) Дубоўскі (17 студзеня 1933 году[1], в. Самойлавічы, Пружанскі павет, Польская Рэспубліка, цяпер на тэрыторыі гораду Бярозы — 11 траўня 2013) — беларускі пісьменьнік, празаік, сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Самойлавічы Пружанскага павету Палескага ваяводзтва, Польская Рэспубліка (цяпер мікрараён гораду Бяроза Берасьцейскай вобласьці, Беларусь). Пайшоў у школу 1 верасьня 1939 году — у адзін дзень з пачаткам Другой сусьветнай вайны. Падзеі гэтых часоў ляглі ў аснову ягонай аповесьці «Грымотнае ранне». Скончыў школу ў суседняй Бярозе. У 1956 годзе скончыў філялягічны факультэт Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту (цяпер БрДУ імя А. С. Пушкіна)[2]. Атрымаў спэцыяльнасьць «выкладчык беларускай мовы і літаратуры». Працаваў настаўнікам у Браслаўскім раёне, потым перайшоў працаваць у Берасьцейскую абласную газэту «Зара», у рэспубліканскай моладзевай газэце «Чырвонай Змене», «Настаўніцкай газэце». З 1959 году інспэктар, потым да пэнсіі старэйшы інспэктар Рэспубліканскага прадпрыемства «Белсаюздрук» Міністэрства сувязі БССР. Жыў у Менску. Памёр 11 траўня 2013 году[3]. Пахаваны ў Менску, на могілках "Усходнія".

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар тэкстаў да агітацыйнах плякатаў. Склаў каляндар на 1974 год[4]. У 1984 годзе выйшла кніга, у якую ўвайшла аповесьць «Грымотнае ранне» М. Дубоўскага і апавяданьні беларускага пісьменьніка Васіля Ткачова[5]. У 1991 годзе выйшла кніга «Першая прыступка», у якую ўвайшлі аповесьці і апавяданьні «Пасля світанку» і «Соль» М. Дубоўскага і аповесьць «Каменная сцяна» Міколы Горцава[6]. У 1994 выйшаў асабісты зборнік аповесьцяў і апавяданьняў «Шапэн»[7]. Друкаваў апавяданьні ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», газэце «Новы Час», літаратуразнаўчыя артыкулы ў газэце «Літаратура і мастацтва».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мікола Аляксандравіч Дубоўскі нарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Самойлавічы (зараз яе няма, бо стала часткаю места Бяроза, Бярозаўскага раёна, Берасьцейскае вобласьці).
  2. ^ Выбар // Полымя. — 2010. — № 9 (971). — С. 97.
  3. ^ Памёр 11 траўня 2013 году.
  4. ^ Каляндар на 1974 год / Склад. М. А. Дубоўскі. — Мн.: Полымя, 1973. — 42 000 ас.
  5. ^ Грымотнае ранне : Аповесць: Для сярэд. і стар. шк. узросту / М.Дубоўскі. Партрэт салдата: Апавяданні/ В. Ткачоў / Рец. Л. М. Дайнека, У. М. Шыцік; Маст. М. Дз. Рыжы. — Мн.: Юнацтва, 1984. — С. 3-78. — 12 000 ас.
  6. ^ Каменная сцяна / Мікола Горцаў. Першая прыступка : аповесці, апавяданні : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Мікола Дубоўскі / [мастак В. В. Прапаршчык]. — Мінск: Юнацтва, 1991. — 203 с. — 20 000 ас.
  7. ^ Дубоўскі М. «Шапэн» : Аповесці і апавяданні. — Мінск: Маст.літ., 1994. — 222 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]