Нарбона
| Нарбона | |||||
| Narbonne | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Лянгедок-Русыён | ||||
| Дэпартамэнт: | Од | ||||
| Насельніцтва: | 46 510 (1999) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 43°11′08″ пн. ш. 3°00′15″ у. д. / 43.18556° пн. ш. 3.00417° у. д.Каардынаты: 43°11′08″ пн. ш. 3°00′15″ у. д. / 43.18556° пн. ш. 3.00417° у. д. | ||||
|
Нарбона на мапе Францыі
Нарбона
|
|||||
| http://www.mairie-narbonne.fr/ | |||||
Нарбона (па-француску: Narbonne, па-аксытанску: Narbona) — старажытны горад і камуна на поўдні Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Од рэгіёна Лянгедок-Русыён. Паводле стану на 1999 году насельніцтва горада складала 46 510 чалавек.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Нарбона вырасла з паселішча Нарбо (лац. Narbo) — першай рымскай калёніі ў Галіі, заснаванай яшчэ ў 118 годзе да н. э. У той час горад стаяў на беразе Міжземнага мора і служыў важным марскім портам. У часы імпэрыі гэта быў таксама ваенны пункт і сталіца Паўднёвай, або Нарбонской Галіі. Пасьля бітвы пры Нарбоне ў 436 годзе тут запанавалі вэстготы. Адзін час Нарбона мела значэнне іхнага сталічнага граду. У 719—759 гадах Нарбона і навакольная вобласьць (Сэптыманія) валодалі сарацыны.
У Сярэднявеччы паўднёвая частка Нарбоны кіравалася графамі Тулюзы, а паўночная — мясцовымі эпіскапамі. Затым да XVI стагодзьдзя Нарбона складала самастойнае графства.
Выбітнасьці[рэдагаваць]
Сабор сьвятога Жуста, закладзены ў 1272 годзе, так і ня быў дабудаваны. Ён знакаміты незвычайна высокімі хорамі і ў цэлым варты ўзоры гатычных храмаў поўначы Францыі. Базыліка сьвятых Паўла і Сэргіюса — адзін зь першых на поўдні Францыі прыкладаў готыкі. Палац архіэпіскапаў быў перабудаваны ў XIX стагодзьдзі; ад ягонага сярэднявечнага папярэдніка захавалася некалькі магутных вежаў. У цяперашні час у палацы разьмешчаны краязнаўчы музэй.
Ураджэнцы[рэдагаваць]
- Сьвяты Тэадард (пам. 893) — арцыбіскуп Нарбоны
- Гіраўт Рык’ё (каля 1230 — каля 1295) — апошні трубадур
- Шарль Трэнэ (1913—2001) — папулярны сьпявак і кампазытар
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Нарбона — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт гораду
- Нарбона на Брытаніцы.
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |