Нім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нім
Nîmes
Нім
Blason ville fr Nîmes (Gard).svg
Герб Німа
Рэгіён: Лянгедок-Русыён
Дэпартамэнт: Гар
Плошча: 161,85 км²
Вышыня: 39 м н. у. м.
Насельніцтва: 137 200 (2004)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Паштовы індэкс: 30000, 30900
Геаграфічныя каардынаты: 43°50′00″ пн. ш. 4°21′00″ у. д. / 43.833333° пн. ш. 4.35° у. д. / 43.833333; 4.35Каардынаты: 43°50′00″ пн. ш. 4°21′00″ у. д. / 43.833333° пн. ш. 4.35° у. д. / 43.833333; 4.35
Нім на мапе Францыі
Нім
Нім
Нім
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.nimes.fr

Нім (па-француску: Nîmes, па-аксытанску: Nimes) — горад на поўдні Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамента Гар рэгіёне Лянгедок-Русыён. У 2004 годзе колькасьць насельніцтва складала 137,2 тысяч жыхароў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нім разьмешчаны на мяжы Праванса, у 35 км на поўнач ад міжземнаморскага ўзьбярэжжа, у 20 км на захад ад Роны, ля падножжа плято Гарыг.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нім (лац. Nemausus) у старажытнасьці быў сталіцай гальскага племені Волька-арэкомікаў, якія былі заваяваны рымлянам ў 121 годзе да н. э. На месцы кельцкага селішча імпэратар Актавіян Аўгуст заснаваў новы горад. Дзякуючы ўдаламу месцазнаходжаньню ў вінаробным рэгіёне й прадастаўленым імпэратарамі прывілеям, Нім стаў адным з самых буйных гарадоў Паўднёвай Францыі. У V стагодзьдзі яго разрабавалі вандалы й вэстготы, за якімі ў VIII стагодзьдзі прыйшлі арабы, выгнаныя ў 737 годзе.

З X стагодзьдзя Нім уваходзіў ва ўладаньні графаў Тулюскіх, быў агменем руху альбігойцаў. У 1229 годзе далучаны да дамэну караля Францыі. У XVI стагодзьдзя грамадзяне прынялі пратэстантызм. Пасьля адмены Нанцкага эдыкта тут назіраліся хваляваньні гугенотаў.

Вядомыя ўраджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Німсховішча мультымэдыйных матэрыялаў