О. Генры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
О. Генры
O. Henry
William Sydney Porter.jpg
Ўільям Сыдні Портэр
Род дзейнасьці пісьменьнік
Дата нараджэньня 11 верасьня 1862
Месца нараджэньня Сьцяг ЗША Грынзбара, Паўночная Караліна, ЗША
Дата сьмерці 5 чэрвеня 1910
Месца сьмерці Сьцяг ЗША Эшвіль, Паўночная Караліна, ЗША

О. Ге́нры (па-ангельску: O. Henry, псэўданім, сапраўднае ймя Ўі́льям Сы́дні По́ртэрпа-ангельску: William Sydney Porter; 18621910) — амэрыканскі пісьменьнік, празаік, аўтар папулярных навэляў, якія характарызуюцца тонкім гумарам і нечаканымі разьвязкамі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўільям Сыдні Портэр нарадзіўся 11 верасьня 1862 г. у горадзе Грынзбара, штат Паўночная Караліна. Пасьля школы вучыўся на фармацэўта, працаваў у аптэцы. Затым працаваў касірам-бухгальтарам у банку ў тэхаскім горадзе Осьціне. Быў абвінавачаны ў растраце і паўгода хаваўся ад праваахоўнікаў у Гандурасе, затым у Паўднёвай Амэрыцы. Вярнуўшыся ў ЗША, быў асуджаны і пасаджаны ў турму Калюмбус штата Агаё, дзе правёў тры гады (18981901). У турме працаваў у лазарэце і пісаў аповяды, падшукваючы сабе псэўданім. У выніку спыніў свой выбар на варыянце О. Генры (імя вядомага францускага фармацэўта). Першы свой аповяд пад гэтым псэўданімам — «Калядны падарунак Дзіка-Сьвістуна», надрукаваны ў 1899 у «Часопісе МакКлюра» (Mc Clure’s Magazine), — ён напісаў у турме. Гэты псэўданім часта няслушна запісваецца накшталт ірляндзкага прозьвішча O’Henry (О’Генры).

Першая кніга аповядаў О. Генры — «Каралі і капуста» (Cabbages and Kings) — выйшла ў 1904. За ёй рушылі ўсьлед: «Чатыры мільёна» (The four million, 1906), «Незгасальная лямпа» (The trimmed Lamp, 1907), «Сэрца Захаду» (Heart of the West, 1907), «Голас горада» (The Voice of the City, 1908), «Высакародны жулік» (The Gentle Grafter, 1908), «Шляхі лёсу» (Roads of Destiny, 1909), «Абранае» (Options, 1909), «Дакладныя справы» (Strictly Business, 1910) і «Віры» (Whirligigs, 1910).

Пісьменьнік сканаў 5 чэрвеня 1910 г. у Нью-Ёрку.

У складанку «Постскрыптумы» (Postscripts), выдадзеную ўжо пасьля сьмерці О. Генры, увайшлі фэльетоны, накіды і гумарыстычныя нататкі, напісаныя ім для газэты «Post» (Г'юстан, штат Тэхас, 18951896). Усяго О. Генры напісана 273 аповядаў, поўны збор яго твораў складае 18 тамоў. На беларускай мове: О. Гэнры. Выкуп за Правадыра Чырванаскурых. Койданава-Амма. “Згода”. 1998. 36 с

Асаблівасьці творчасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

О. Генры займае ў амэрыканскай літаратуры выключнае месца як майстар жанру «кароткага аповяду» (short-story). Перад сьмерцю О. Генры выказаў намер перайсьці да больш складанаму жанру — да раману («усё, што я пісаў дагэтуль, гэта проста пястота, спроба пяра, у параўнаньні з тым, што я напішу праз год»).

У творчасьці, аднак, гэтыя настроі нічым не выявіліся, і О. Генры застаўся арганічным мастаком «малога» жанру, аповяда. Не выпадкова, вядома, што ў гэты перыяд пісьменьнік упершыню пачаў цікавіцца сацыяльнымі праблемамі і выявіў сваё адмоўнае стаўленьне да буржуазнага грамадзтва (Джэнінгс «Праз цемру з О. Генры»).

Героі О. Генры разнастайныя: мільянэры, каўбоі, спэкулянты, клеркі, прачкі, бандыты, фінансысты, палітыкі, пісьменьнікі, артысты, мастакі, працоўныя, інжынэры, пажарнікі — зьмяняюць адзін аднаго. Умелы канструктар сюжэту, О. Генры не паказвае псыхалягічны бок адбывалага, дзеяньні яго пэрсанажаў не атрымліваюць глыбокай псыхалягічнай матывіроўкі, што яшчэ больш узмацняе нечаканасьць фіналу.

О. Генры не зьяўляецца першым арыгінальным майстрам «кароткага аповяду», ён толькі разьвіў гэты жанр, які склаўся у сваіх асноўных рысах ўжо ў творчасьці Т. Б. Олдрыча (Thomas Bailey Aldrich, 18361907). Арыгінальнасьць О. Генры выявілася ў бліскучым ужываньні жаргона, вострых слоўцаў і выразаў і ў агульнай калярытнасьці дыялёгаў.

Ужо пры жыцьці пісьменьніка «кароткі аповяд» у яго стылі стаў выраджацца ў схему, а к 1920-м гадам ператварыўся ў чыста камэрцыйная зьяву: «мэтодыку» яго вытворчасьці выкладалі ў каледжах і унівэрсытэтах, выдаваліся шматлікія падручнікі і г. д.

Амэрыканскія пісьменьнікі міжваеннага перыяду (Шэрвуд Андэрсан, Тэадор Драйзэр, Бэн Гехт) супрацьпастаўлялі беззьмястоўнасьці эпігонаў О. Генры насычаныя псыхалягічныя навэлі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  О. Генрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў