Паўль (васьміног)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Васьміног Паўль

Васьміног Паўль (па-нямецку: Paul; студзень 2008, Уэймут, Дорсэт, Ангельшчына — 26 кастрычніка 2010, Обэргаўзэн, Нямеччына), у Нямеччыне таксама вядомы як «васьміног-аракул» (ням. Oktopus-Orakel) — васьміног мужчынскага полу віду васьміног звычайны (Octopus vulgaris), які атрымаў вядомасьць дзякуючы здольнасьці адгадваць вынікі матчаў з удзелам футбольнай зборнай Нямеччыны. Жыў у акіянарыюме «Цэнтар марскога жыцьця» ў Обэргаўзэне (Нямеччына). Імя Паўль прыйшло зь верша для дзяцей «Der Tintenfisch Paul Oktopus» (Васьміног Паўль Актопус) нямецкага пісьменніка Боя Лорнсэна. Перад матчам з Аргентынай абаронцы правоў жывёлаў з арганізацыі PETA прапанавалі адпусціць Паўля на волю, аднак адміністрацыя Цэнтра марскога жыцьця заявіла, што васьміног не самастойны і не зможа здабываць сабе ежу.