Пэньён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Mapa del sur de España neutral.png

Пэньён – адна з гішпанскіх тэрыторый, якая знаходзіцца ў Паўночнай Афрыцы. Уваходзіць у склад Гішпаніі, але не адносіцца ні да адной адміністрацыйнай адзінкі, а кіруецца непасрэдна міністэрствам абароны. Пэньён належыць Гішпаніі з 1559 года.

Пэньён – гэта група з трох выспаў, самая вялікая зь якіх Пэньён дэ Алхукемас (скала шырынёй 50 м, даўжынёй 70 м, вышынёй да 27 м). Астатнія дзьве выспы невялікія і плоскія вышынёй да 11 мэтраў. Агульная плошча выспаў складае 0,15 км².

Выспы знаходзяцца каля ўзьбярэжжа Марока (Ісла дэ Тіера знахлдзіцца ў 300 мэтрах ад ўзьбярэжжа), каля горада Аль-Хусайма, у 155 км на паўночы ўсход ад Сэўты і на 100 км на захад ад Мэлільі.

У наш час на выспах насельніцтва выспаў складаецца з вайсковага гарнізона колькасьцю 60 жалнераў, якія разьмешчаны ў старым форце.