Пётар Зыль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар Зыль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1994(1994-04-07)[1] (30 гадоў)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Энэргетык-БДАТУ
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2012 Дынама-2[d] 39 (2)
2011—2016 Дынама Менск 0 (0)
2012—2015 Бяроза-2010 79 (1)
2016 Энэргетык-БДУ 12 (0)
2016 Дняпро Магілёў 10 (0)
2017 Дняпро Магілёў 4 (0)
2017 Ліда 13 (0)
2018 Ліда 22 (2)
2019 Ашмяны-БДУФК 7 (0)
2022—2023 Вікторыя 39 (15)
2024—4 Энэргетык-БДАТУ

Пётар Зыль (нарадзіўся 7 красавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца мар’інагорскай «Вікторыі».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў кар’еру ў менскім «Дынама». У 2011—2012 гадах выступаў за фарм-клюб «Дынама-2» у Другой лізе, пасьля на працягу трох з паловай гадоў на правах арэнды быў гульцом першалігавай «Бярозы-2010». Па заканчэньні сэзону 2015 году «Бяроза-2010» спыніла існаваньне, і ў сакавіку 2016 году Зыль быў аддадзены ў арэнду «Зорцы-БДУ»[2]. У жніўні 2016 году перабраўся ў магілёўскі «Дняпро»[3], якому дапамог выйсьці ў Найвышэйшую лігу.

У лютым 2017 году, канчаткова пакінуўшы менскае «Дынама», падпісаў новае пагадненьне з магілёўцамі[4]. 22 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць наваполацкага «Нафтану» (4:0). У жніўні 2017 году быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[5], дзе быў гульцом асноўнага складу. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году вярнуўся ў Магілёў[6], аднак у студзені 2018 году перайшоў у «Ліду» на трывалай аснове[7]. Па заканчэньні сэзону 2018 пакінуў лідзкі клюб. У пачатку 2019 году праходзіў прагляд у «Нафтане» і НФК, аднак у выніку ў сакавіку ўзмацніў склад клюбу «Ашмяны-БДУФК». Пакінуў ашмянскую каманду ў жніўні 2019 году[8].

У жніўні 2020 году быў дыскваліфікаваны на 2 гады па справе аб дамоўных матчах[9]. У пачатку 2022 году па адбыцьці пакараньня далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2017 Найвышэйшая ліга 4 0
Ліда Першая ліга 13 0
2018 Першая ліга 22 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]