Пінта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пі́нта — мера аб'ёму. Выкарыстоўваецца ў асноўным у ЗША, Вялікабрытаніі й Ірляндыі. Аднак, велічыня амэрыканскай і ангельскай пінт неаднолькавая:

  • 1 ангельская пінта = 0,568 літра
  • 1 амэрыканская вадкая пінта = 0,473 літра
  • 1 амэрыканская сухая пінта = 0,551 літра

У цяперашні час, у выніку ўкараненьня мэтрычнай сыстэмы мер, пінта выкарыстоўваецца ў Вялікабрытаніі толькі як мера аб'ёму піва або сідру пры раздробным продажы, а таксама, у меншай ступені, як мера аб'ёму малака. У Ірляндыі пінта выкарыстоўваецца толькі ў штодзённай размове і як мера піва.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пінта зьяўляецца вытворнай велічынёй ад галёна — адна восьмая яго частка. Галён першапачаткова вызначаўся як аб'ём 8 фунтаў пшаніцы. Пазьней іншыя разнавіднасьці былі ўведзеныя ва ўжытак для іншых прадуктаў і, адпаведна, зьявіліся новыя варыянты пінт. Амэрыка прыняла брытанскі вінны галён, вызначаны ў 1707 годзе як 231 кубічная цаля, у якасьці асноўнай меры аб'ёму вадкасьці. Адгэтуль была выведзеная амэрыканская вадкая пінта. Быў таксама прыняты брытанскі кукурузны галён (268,8 кубічный цалі) як мера аб'ёму сыпкіх цел. Адгэтуль пайшла амэрыканская сухая пінта. У 1824 годзе брытанскі парлямэнт замяніў усе варыянты галёна на адзін імпэрскі галён, вызначаны як 10 фунтаў дыстыляванай вады пры тэмпэратуры 62 °F (277,42 кубічнай цалі). Гэта і вызначыла сучасную брытанскую пінту.