Рамант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ramunt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ramo + Munt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рамунт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рамант»

Ра́мант (Рамунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Рамунт (Ramunt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова рам- (імёны ліцьвінаў Рамэль, Рамаўт, Рамут; германскія імёны Ramilo, Ramaldus, Ramut) паходзіць ад стараісьляндзкага ram(m)r 'дужы, моцны'[2], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[5] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Раманта (25 кастрычніка 1547 году)[7]; Ramont (1670 год)[8]; Romantyszki (1744 год)[9]; zaścianki Romantyszki (1782—1783 гады)[10].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 873.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 188.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  6. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  7. ^ Литовська Метрика. Кн. № 235 (20) (1547—1549). — Київ, 2019. С. 23.
  8. ^ Bystroń J. Nazwiska polskie. — Lwów, 1936. S. 284.
  9. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  10. ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 120.
  11. ^ № 125. Спісы шляхты, прадстаўленыя паміж 15.X.1863 і 15.X.1864 улучна, Сьвіслацкія аркушы