РоСтра
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
РоСтра — беларускі музычны гурт зь Менску.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя гурта
- Лета 2003: будучыя ўдзельнікі вырашылі стварыць музычны гурт. Пачалася праца над музыкай.
- 28 траўня 2005: клюб «Акварыюм», вечар памяці Аляксандра Башлачова. Першы выступ РоСтры на шырокую публіку.
- 2005: фэстываль Крэўскія камяні-2005. З гэтага канцэрту бярэ свой пачатак першая беларускамоўная праграма РоСтры.
- Удзел у складанцы Жыць для Беларусі зь песьняй «Куфар».
- 2006: гурт падае заяўку на ўдзел у Басовішчы-2006. 29 чэрвеня РоСтра выйграе паездку на Басовішча і прыз глядацкіх сімпатый на Адборышчы. Адразу пасьля Басовішча з гурта сыходзяць два чалавекі: клявішнік Аляксандар Галаўнёў і гітарыст Уладзімер Русецкі, які быў з РоСтрай ад самага пачатку, з 2003 году. Пачаўся новы жыцьцёвы этап гурта. З былым клявішнікам зрабілі і запісалі песьню «Ночка» для трыб'юту Сяргея Новіка-Пяюна, пасьля чаго ён канчаткова выйшаў з творчага працэсу.
- 2007: гурт становіцца паўфіналістам расейскага музычнага конкурсу MuseOn-2007.
- 2007: РоСтра ўваходзіць у лік пераможцаў Адборышча-2007 і зноўку беспасьпяхова штурмуе фэстываль Басовішча
- 2007: запіс дэбютнага альбома гурта. Выданьне заплянаванае на восень 2007 году.
[рэдагаваць] Стылістыка
Гурт грае ў стылі фьюжн-рок.
[рэдагаваць] Склад гурта
- Анастасія Карпоўская: сьпеў, флейты
- Эдуард Казлоў: гітара, pr
- Яўген Леўкавец: бас-гітара
- Аляксандар Колтун: бубны
- Зьміцер Ляшэвіч: клявішы
[рэдагаваць] Дыскаграфія
[рэдагаваць] Складанкі
- Жыць для Беларусі (2006) — «Куфар»
- Дні лятуць. Песьні з-за кратаў (2007) — «Ночка»
- Песьні свабоды-3 (2007) — «У вырай!»
- Басовішча XVII (2007) — «Ночка»
- Янка Купала - 125 гадоў (2007) — «У вырай!»
[рэдагаваць] Некаторыя песьні (Lo-Fi)
- Ночка 1,6Mb
- У вырай! 1,6Mb
- FотаZDyмкі 1,3Mb

