Трып-гоп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Трып-гоп
Стылістычнае паходжаньне гіп-гоп, даўнтэмпа, брэйкбіт, эйсыд-джаз, рытм-н-блюз, рок, псыхадэлік
Паходжаньне 1990-я Брысталь, Вялікабрытанія
Тыповыя інструмэнты сынтэзатары, фанаграфізм, сэмплы, латунь, струнныя
Папулярнасьць у асноўным андэграўнд (Заходняя Эўропа, Паўночная Амэрыка)

Трып-гоп (па-ангельску: trip hop) — стыль музыкі створаны на пачатку 1990-х гадоў у Ангельшчыне й дасягнуўшы сталых камэрцыйных посьпехаў. Узьнік як сумесь экспэрымэнтальнага гіп-гопу, джазу, дабу, року, традыцыйнага блюзу й некаторых іншых элемэнтаў. стваральнікамі й першымі выканаўцамі трып-гопу зьяўляліся гурты Massive Attack ды Portishead з Брысталю (адсюль першапачатковае назва стылю: Брыстальская хваля альбо Брыстальскі cаўнд). Назва ж трып-гоп упершыню была выкарыстана ў ангельскім часопісе «Mixmag».

У трып-гопе вольна існуюць разам жывыя музычныя інструмэнты й сэмплы. Па гуку для яго характэрны: даволі павольны тэмп, прыглушаныя бубны, леґатыўная бас-гітара, шырокае выкарыстаньне гукаў са старых вінілавых кружэлак (джазавых, блюзавых, эстрадных), старых аналягавых клавішных інструмэнтаў (Moog, Rhrodas, Korg SV2, Арган Гаманда), звычайна цёмныя гукавыя фарбы й некаторая дэпрэсіўнасьць, абыякавасьць у голасе, шмат хто з трып-гопавых выканаўцаў карыстаецца пры зьвядзеньні тэхналёгіяй Lo-Fi (Low Fidelity). Часам у якасьці сьпеваў выкарыстоўваецца рэп, які прамаўляецца амаль што шэптам.

На Беларусі ў стылі трып-гоп працуе калектыў B Side.

Разнавіды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Футурыстычны трып-гоп (Futuristic Trip-Hop) — напрамак трып-гопу дзеля якога характэрна «декляматыўнасьць» сьпеву. Прадстаўнікі футурыстычнага трып-гопу: Recoil (стваральнік праекту — Алан Уайлдэр, ex-Depeche Mode), Golden Palominos.
  • Пост трып-гоп (Post Trip-Hop)
  • Абстрактны ґіп-ґоп (Abstract Hip-Hop)

Некаторыя гурты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Air
  • Björk
  • DJ Krush
  • DJ Shadow
  • Laika
  • Lamb
  • Massive Attack
  • Mandalay
  • Morcheeba
  • Nightmares on Wax
  • Portishead
  • Sneaker Pimps
  • Tricky
  • U.N.K.L.E.
  • Wagon Christ

Характэрныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Dummy (Portishead, 1994)
  • Portishead (Portishead, 1997)