Рурык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рурык
па-расейску: Рюрик
Наўгародзкі князь
1000 Rurik.JPG
Рурык на помніке «Тысячагодзьдзе Расеі»
Наўгародзкі князь
862 — 879
Наступнік Алег Прарочы
Асабістыя зьвесткі
Памёр 879
Нашчадкі Ігар Рурыкавіч
Дынастыя Рурыкавічы

Ру́рык (памёр у 879 годзе) — летапісны заснавальнік дзяржаўнасьці Русі, вараг, наўгародзкі князь й родапачынальнік княжацкай, якая стала пасьля царскай, дынастыі Рурыкавічаў. Згодна г.зв. «нарманскай» (слушней, «вараскай») тэорыі, Рурык зьяўляўся швэдам (па-швэдзку: Rörik (Hrörekr))[1]. Існуе й дацкая вэрсія, згодна якой Рурыка атаясамляюць з конунгам Рорыкам (па-дацку: Hrørek) зь ютляндзкага Гэдэбю, што месьціцца ў Даніі[2][3]. Паводле іншай вэрсіі, Рурык ёсьць прадстаўнік каралеўскага роду абадрытаў, а ягонае імя — славянская радавая мянушка, зьвязанае з сокалам, які на славянскіх мовах называўся таксама «рарогам». Таксама існуюць спробы даказаць легендарнасьць Рурыка.

Зьмест

Рурык у летапісах [рэдагаваць]

Згодна са старажытнарускім летапісным зводам XII стагодзьдзя «Аповесьць мінулых часоў», у 862 годзе вараг Рурык з братамі па запрашэньні такіх плямёнаў як: чудзь, ільменскія славене, крывічы й весь быў прызваны княжыць у Ноўгарад. Гэта падзея, зь якой традыцыйна адлічваецца пачатак дзяржаўнасьці ўсходніх славянаў, у гістарыяграфіі атрымала ўмоўную назву пакліканьне варагаў. Летапісец назваў прычынай запрашэньня міжусобіцу, якая ахапіла на наўгародзкіх землях славянскія й фіна-вугорскія плямёны. Рурык прыйшоў з усім сваім родам, званым русь, этнічная прыналежнасьць якога працягвае заставацца тэмай для дыскусаў.

Паходжаньне [рэдагаваць]

«Прыбыцьцё Рурыка ў Ладагу». В. Васьняцоў. XIX стагодзьдзе

Вакол родапачынальніка першай княжацкай дынастыі Русі існуе шмат вэрсіяў, аж да спробаў даказаць ягоную легендарнасьць. Легендарнасьць Рурыка спараджаецца адсутнасьцю зьвестак пра ягонае паходжаньне: адкуль ён прыйшоў на княжаньне й да якога народу-племені ён належыў. Тэма радзімы Рурыка шчыльна зьвязана з этымалёгіяй словаў Русь і русы. Існуюць некалькі вэрсіяў паходжаньня Рурыка, зь якіх асноўнымі зьяўляюцца нарманская й заходнеславянская.

Нарманская вэрсія [рэдагаваць]

Зыходзячы з таго, што ў рускіх летапісах Рурык названы варагам, а варагі-русь паводле розных крыніцаў атаясамляюцца з нарманамі альбо швэдамі, прыхільнікі нарманскай канцэпцыі лічаць Рурыка, як і ўсю ягоную дружыну, варагамі-вікінгамі, што прыйшлі са Скандынавіі, дакладней, зь мясцовасьці Русьлаген (па-швэдзку: Roslagen), непасрэдна на поўнач ад сучаснага Стакгольму[4].

Заходнеславянская вэрсія [рэдагаваць]

Альтэрнатывай нарманскай вэрсіі зьяўляецца вэрсія пра паходжаньне Рурыка з асяродзьдзя заходнеславянскіх плямёнаў абадрытаў, руян і памаран. «Аповесьць мінулых гадоў» прама кажа пра тое, што Рурык, будучы варагам, не зьяўляўся пры гэтым ні нарманам, ні швэдам, ні англам, ні гатляндцам.

Папярэднік
няма
Князь наўгародзкі
862879
Наступнік
Алег Прарочы

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Mats G. Larsson: Rusernas rike. Nordborna och Rysslands födelse. Stockholm 1993.
  2. ^ А. Ю. Чернов, В Старой Ладоге найден герб Рюрика?
  3. ^ А. Н. Кирпичников: Сказание о призвании варягов. Анализ и возможности источника // Первые скандинавские чтения. — СПб., 1997. — С. 7-18).
  4. ^ Андрэй Котлярчук: «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў», Менск, Энцыклапедыкс,2002 — с.2

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Рурыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў